Сустрэча без гальштукаў

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Прэм»ер-міністр Рэспублікі Беларусь Сяргей Сідорскі ў аўторак у Нясвіжы сустрэўся са сваім літоўскім калегам Андрусам Кубілюсам.

Гасцей сустракалі і суправаджалі Надзвычайны і Паўнамоцны пасол Рэспублікі Беларусь у Літве і Фінляндыі Уладзімір Дражын, старшыня Нясвіжскага райвыканкама Ігар Макар, іншыя афіцыйныя асобы.

Кіраўнік урада Літвы зараз вандруе са сваімі сябрамі па Беларусі на веласіпедзе. Гэтае падарожжа літоўскі палітык запланаваў яшчэ ў пачатку года. Маршрут пралягае па славутых мясцінах Вялікага Княства Літоўскага. У калоне веласіпедыстаў — таксама жонка літоўскага прэм»ера, дэпутаты і некаторыя члены ўрада. Турысты праехалі Ліду, Навагрудак — тут быў каранаваны першы літоўскі кароль Міндоўг.

З камандай аднадумцаў па краінах Балтыі і Польшчы Кубілюс вандруе больш за 10 гадоў. Сваю акцыю ён называе «Паварочвай направа!»: раней яна была часткай рэкламнай кампаніі яго партыі, цяпер стала захапленнем.

У Нясвіжы Сідорскі і Кубілюс азнаёміліся са славутасцямі горада. Наведалі Ратушу, касцёл. На конным экіпажы даехалі да замка Радзівілаў. За вячэрай прэм»еры дамовіліся абмеркаваць рабочыя пытанні і запланавалі сумесную веласіпедную вандроўку ад Вільнюса да Трокаў.


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.