у лідэрах

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Галоўны аграном СВК «Агракамбінат Сноў» Уладзімір Серафімавіч Бабёр і механізатар гаспадаркі Іван Канстанцінавіч Касцюкевіч падчас жніва абмяркоўваюць яго ход.

 

СВК «Агракамбінат Сноў» вядомы далёка за межамі нашага раёна. Без перабольшвання можна сказаць, што пра яго поспехі ў розных сферах сельскай гаспадаркі ведаюць многія беларусы. З году ў год радуюць сноўскія хлебаробы і высокімі ўраджаямі. Умеюць яны не толькі сваімі клапатлівымі рукамі вырасціць добры хлеб, але і сабраць усё, да апошняга, у засекі.

7_0

Сярод гаспадарак Нясвіжскага раёна на жніве ўпэўнена лідзіруе СВК «Агракамбінат Сноў», дзе сярэдняя ўраджайнасць складае 71,5 цэнтнера з гектара. Гэты паказчык лепшы не толькі ў раёне, але і ў вобласці. Свой уклад у дажыначны каравай гаспадарк і ўнёс і камбайнер Віктар Іванавіч Карповіч. На «Лексіёне-580» ён намалаціў 1710 тон збожжа.

Не пакладаючы рук, шчыруюць у гэтую гарачую пару камбайнеры. Не першы сезон на «Лексіёне-480» працуе Сяргей Уладзіміравіч Вайняк (на фота — злева). Сакрэт поспеху ў Сяргея Уладзі- міравіча вельмі просты — неабходна толькі любіць справу, якой займаешся, і тады ўсё будзе спорыцца і ўсё атрымаецца.

Не адстаюць ад сваіх старэйшых калег і маладыя камбайнеры. Адным з першых у раёне пераадолеў тысячатонны намалот збожжа сярод маладых экіпажаў Аляксей Вячаслававіч Шарапа (на фота — справа). Аляксей Вячаслававіч у лідэрах сярод моладзі не першы год з таго самага часу, як яму самастойна даверылі камбайн. «Працаваць, канешне, не лёгка, але вельмі прыемна бачыць плён, бачыць сабранае збожжа, багацце кожнага чалавека, — адзначае Аляксей Вячаслававіч, — адсюль, напэўна, і чэрпаюцца сілы».

17_0

Святлана Уладзіміраўна Нячай на камбікормавым прадпрыемстве СВК «Агракамбінат Сноў» працуе на працягу 11 гадоў. У яе абавязкі як вагаўшчыцы ўваходзіць размеркаванне кармоў па фермах, прыёмка зерня з іншых гаспадарак, кантроль за ўсімі паступленнямі са збожжатока на камбікормавае прадпрыемства. А таксама выконвае абавязкі дыспетчара на ім. За час работы зарэкамендавала сябе граматным, кваліфікаваным спецыялістам.

Ангеліна ШЫНГЕЛЬ, Іван ТРУХАНАВЕЦ.

Фота Святланы ПОЛЬСКАЙ.


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.