Урачыстае завяршэнне

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Зжаўшы апошні колас, урачыста, пад апладысменты ўдзячных аднавяскоўцаў, у машынна-трактарны парк дзяржаўнага прадпрыемства «Эксперыментальная база «Свеклавічная» заехалі на камбайнах героі «Жніва-2010». Тут і прайшло ў гаспадарцы свята «Дажынкі».

Здаўна ў беларусаў павялося пачынаць складаную працу, папрасіўшы Божага благаславення і пасля падзякаваць за дапамогу. Таму і дажынкі пачаліся з малебна, які адслужыў настаяцель Свята-Прэабражэнскай царквы г.п. Гарадзея іерэй Аляксандр Цяляк.

З віншавальным словам да ўсіх звярнуўся першы намеснік старшыні райвыканкама, начальнік упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання І.І. Крупко.

— Сёлетняе жніво было для нас нялёгкім, — адзначыў падчас свайго выступлення дырэктар гаспадаркі В.А. Панкрат, — але мы справіліся. Нягледзячы на капрызы надвор»я, змаглі не толькі вырасціць, але і своечасова сабраць усё да апошняга каласка. Таму і дасягнулі значных поспехаў. Намалац ілі сёлета 5930,6 тоны збожжа, пры ўраджайнасці 47,7 цэнтнера з гектара.

Словы ўдзячнасці камбайнерам выказалі і галоўныя спецыялісты гаспадарк і. Героі жніва і ўсе, хто ўнёс свой уклад у важкі колас, атрымалі грашовыя прэміі і каштоўныя падарункі. Праўда, не ўсе камбайнеры змаглі папрысутні- чаць на галоўным свяце хлебароба. Скончыўшы жніво ў сваёй гаспадарцы, два экіпажы дапамагалі ўбіраць ураджай суседзям. Яны працавалі ў Карэл іцкім і Мінскім раёнах.

Святочны настрой усім прысутным падаравалі ўдзельнікі мастацкай самадзейнасц і Гарадзейскага пасялковага дома культуры, Ужанкаўскага СДК, Завітанскай клуба-бібліятэкі і Маляўшчынскага бібіліятэкі-клуба.

На фота: каравай з мукі новага ўраджаю прымае дырэктар гаспадаркі В.А. Панкрат.


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.