вуліца

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Свята пад такой назвай прайшло ў вёсцы Студзёнкі па вуліцы Чыгуначнай. Яго арганізатары — работнікі Студзёнкаў скага, Завітанскага, Новагардзейскага і Лысіцкага сельскіх устаноў культуры. Спонсарам мерапрыемства выступіла праў- ленне СВК «Гарадзея».

На нашай вуліцы жыве шмат цудоўных людзей. Самыя старэйшыя — В.Ф. Капытка і І.М. Малец, самы малодшы — Арцём Гаціла. Ёсць на вуліцы сем»і, якія ў згодзе і радасці жывуць не адзін дзесятак год. Так, 55 гадоў — сямейны стаж Залескіх, якія выгадавалі 9 дзяцей, і сям»і Рудлеўскіх, 60 гадоў разам сям»я Малец. Іх павіншавалі цёпла, з прыгожымі песнямі. Як і юбіляраў вуліцы — 85-гадовую В.Г. Зарожную, 80-гадовую Е.Р. Рудлеўскую і іншых.

Падчас свята былі абвешчаны і гаспадары дома ўзорнага парадку — Наталля і Анатоль Касмовіч. Ім уручылі памятныя падарункі. Мерапрыемства завяршылася танцавальным вечарам.

Свята вуліцы скончылася, але добры настрой нас не пакідае, бо грэюць душу цёплыя ўспаміны.


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.