ВЗГЛЯД

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

ЁСЦЬ 100 ТЫСЯЧ ТОН. 5 жніўня хлебаробы Нясвіжчыны дабілі- ся чарговага працоўнага поспеху — валавы намалот склаў 103589 тон зерня, пры ўраджайнасці 55,2 цэнтнера з гектара. Поўнасцю справіліся з уборкай каласавых СВК «Нясвіжскія Астроўкі», дзе пры ўраджайнасці 59 ц/га валавы збор склаў 8042 тоны. Даведзенае гаспадарцы заданне выканана на 103,1 %.

СЕСІЯ РАЙСАВЕТА. Нясвіжскі раённы Савет дэпутатаў паведамляе, што ў чацвер, 12 жніўня, у 10.00 у каб інеце 401 старшыні Нясвіжскага раённага Савета дэпутатаў (г. Нясвіж, вул. Савецкая, 1) адбудзецца чарговая сесія з павесткай дня: «Аб унясенні змяненняў у рашэнне Нясвіжскага раённага Савета дэпутатаў ад 30 снежня 2009 г. № 110». Рэгістрацыя дэпутатаў і запрошаных на сесію — з 9.20 да 9.50 у кабінеце 401.

ВЕЛАМАРАФОН. 10 жніўня Нясвіж сустрэне ўдзельнікаў пятага веламарафону «Парыж-Масква 2010», які праходзіць у рамках руху за мір і ўзаемадзеянне паміж народамі. Ініцыятарам яго выступае Еўрапейская арганізацыя «Веласіпед за мір і новыя энергіі». На тэрыторыю нашай краіны веламарафон прыбудзе з Польшчы 6 жніўня і пройдзе праз гарады Брэсцкай, Мінскай і Віцебскай абласцей. Нясвіж стане восьмым горадам на шляху велас іпедыстаў. Падчас знаходжання ўдзельнікаў марафону ў нашай краіне плануецца наведванне імі памятных і культурна-гістарычных мясцін, правядзенне сустрэч з прадстаўнікамі дзяржаў ных, грамадскіх і спартыўных арган ізацый, з ветэранамі Вялікай Айчыннай вайны. Інтэрнацыянальную каманду ў складзе 20-25 чалавек будуць суправаджаць на тэрыторыі нашай краіны каля 30 беларусаў і расіян. 14 жніўня ў Мінску, у парку імя Максіма Горкага, запланавана правядзенне фестывалю міру і сяброўства.

СЕМІНАРЫ. У сераду прадстаўнікі Нясвіжчыны прынялі ўдзел у семінарынарадзе ідэалагічных работнікаў «Аб удасканаленні ідэалагічнай работы ў Мінскай вобласці», які прайшоў у Вілейцы. Семінар праводзіўся па выніках штогадовага абласнога агляду-конкурсу на лепшае інфармацыйна-ідэалагічнае абсталяванне і афармленне аб»ектаў агі- тацыйна-ідэалагічнай работы. У гэтым конкурсе першае месца сярод устаноў адукацыі вобласці заняў Нясвіжскі дзяржаўны агульнаадукацыйны ліцэй у намінацыі «Лепшы пакой адпачынку». Удзельнікі семінара наведалі прадпрыемствы Вілейшчыны, дзе пазнаём- іліся не толькі з арганізацыяй ідэалагі- чнай работы, уплывам яе на ўмацаванне працоўнай дысцыпліны, але і з выкананнем Дырэктывы № 3 «Эканомія і беражлівасць — галоўныя фактары эканам ічнай бяспекі дзяржавы».

ЛОСЬ. 29 июля, около полуночи, на 260-м километре автодороги Брест-Москва автомобилем был сбит лось. Лесной житель переходил автостраду в свете фар. Так как скоростной режим транспорта на этом отрезке пути высокий, предупредить дорожно-транспортное происшествие было невозможно. Примерно в 100 метрах от автотрассы находится лесной массив, откуда, вероятно, и пришёл четвероногий нарушитель в поисках кормового поля и молодых посадок, которыми питается, причём, только в ночное время. За 2010-й год это уже второй царь природы, погибший на территории района. Аналогичный случай был зарегистрирован 8 июня.


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.