Юшавіч

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Калі боршч ці суп наліваюць у міску з такім выдатным настроем, як у раздатчыцы Алены Іосіфаўны Цвірко  з СВК «Юшавічы», то страва робіцца яшчэ смачнейшай. А добры абед ці падвячорак, зразумела, станоўча ўплываюць на працаздольнасць камбайнераў, вадзіцеляў і іншых удзельнікаў жніва. У тым, што гаспадарка хутка справілася з уборкай збожжавых, ёсць заслуга і Алены.

На збожжавым складзе ў вёсцы Юшавічы, якім загадвае Галі- на Канстанцінаўна Жук (на нашым здымку — яна з вадзіцелем Юльянам Юльянавічам Навошам), на дапрацоў цы харчовага і фуражнага зерня задзейн ічаны сушылка М-819, якая «выдае» за суткі 250-300 тон, 4 напольныя сушылкі (яны даводзяць зярняты да неабходных кандыцый на працягу двух сутак — па 140 тон кожныя 48 гадзін), ачышчальная лінія з прадукцыйнасцю 60-80 тон у суткі. Участак вельмі адказны, бо ўвесь піваварны ячмень і ўся харчовая пшаніца сельгаспрадпрыемства дапрацоў ваюцца іменна тут.

Механізатар Генадзь Георгіевіч Кукула грузіць рулоны саломы, якія сціртуюцца.

Фота Святланы ПОЛЬСКАЙ.


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.