З высокай адказнасцю

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Адшумела свята першага снапа, тым самым даўшы старт уборачнай кампаніі на Нясвіжчыне. Чаго чакаюць хлебаробы раёна ад сёлетняга жніва і якія задачы стаяць перад імі? Аб гэтым наша размова з намеснікам начальніка ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання па раслінаводстве У.Б. ЕНЧЫКАМ.

— Уладзімір Баляслававіч, работу якога аб»ёму прадстаіць выканаць?

— Уборачная плошча збожжавага кліна складае 23058 гектараў, у тым ліку азімага -11985: азімай пшаніцы — 5961 га, азімага трыцікале — 5995, жыта — 25, азімага ячменю — 4. Яравыя займаюць 11073 гектары. Таксама маем 155 га азімага і 399 га яравога рапсу.

Плануем атрымаць 156154 тоны валавога збору, пры сярэдняй ураджайнасц і 67,7 цэнтнера з гектара.

— Уся ўборачная тэхніка прайшла тэхнічны агляд і неабходныя стэндавыя выпрабаванні. Што вы можаце сказаць аб яе гатоўнасці?

— Тут не ўзнікла ніякіх праблем. Усе ўборачныя агрэгаты прайшлі тэст на по- ўную гатоўнасць. На жніве задзейнічаны 120 камбайнаў, нагрузка ў сярэднім на адзін — 191 гектар пасеваў па раёне. Толькі ў СВК «Гарадзея» — 334 гектары на камбайн, «Сейлавічы» — 260 і ў «ЛаньНясв іж» — 230 гектараў. Уся тэхніка магутная, высокапрадукцыйная. Плануем справіцца з адказнай справай за 25 дзён.

— Сёлетняя ўборачная, як дарэчы, і штогод, мае сваю спецыфіку, у чым яна?

збожжавых чакаем крыху багацейшы за леташні. Таму пастаўленую задачу — атрымаць ураджай у межах 156154 т — выканаць рэальна. Ва ўсякім разе, мяжу 140 тыс. тон павінны абавязкова пераступіць.

Ну, а калі пра асаблівасці, то ёсць крыху праблемы з мятлікам. Дажджлі- вая восень не давала магчымасці апрацаваць усе палі гербіцыдамі, частку ўносілі вясной. З-за вялікай вільгаці восенню і вясной было і такое, што гербі- цыд вымываўся. Таксама ёсць пытанні нераўнамернага выспявання культур, звязанага з падсевам на месцах вымерзлых. Зерне з такіх палёў будзем убі- раць і плюшчыць. Плюшчэнне добра ў тым, што можна раней пачаць уборку (пры вільготнасці 30-35 %). А зерне, якое ідзе на сушку, будзем убіраць, калі вільготнасць установіцца менш за 20 %.

— Наколькі гатова да інтэнсіўнай эксплуатацыі зернесушыльная гаспадарка раёна?

— Усе 46 сушыльных комплексаў уключаны ў работу. Разлікі паказваюць, што ўвесь ураджай магчыма не толькі абмалаціць, але і высушыць. Не павінны ўзнікнуць праблемы і з захоўваннем зерня на збожжаскладах, бо іх хопіць, нават, пры вельмі высокай ураджайнасці. Галоўнае — убраць без страт, і на гэтым засяроджана ўвага ўсіх, хто мае непасрэднае дачынне да ўборкі.

— Уладзімір Баляслававіч, паралельна з уборкай збожжа будзе весц іся на палях і іншая работа…

— Адначасова будзем убіраць салому. Плануем сабраць яе каля 145 тысяч тон. На плошчы 5 тысяч гектараў яна будзе здрабняцца і расцілацца па полі, выкарыстаем як арганічнае ўгнаенне. Унясём па 30-40 кг на гектар азоту ў дзеючым рэчыве, затым зааром. На плошчы 11,5 тысячы гектараў салому збяром у рулоны і звязём да фермаў, будзем сціртаваць. На плошчы 6,5 тысячы гектараў здрабнёную ці заруланіраваную салому — стагаваць. Адначасова будзе весціся падрыхтоў- ка глебы пад азімы клін ураджаю 2011 года (плануем застацца на ўзроўні 2010 года — 13 тыс. гектараў азімых збожжавых культур). На гэтай плошчы ўнясём каля 120-140 тысяч тон арганікі. Відавочна, што адна работа будзе накладвацца на другую, і гэта, у сваю чаргу, патрабуе высокай адказнасці не толькі ад камбайнераў, але і ад аграномаў, галоўных інжынераў, кіраўнікоў гаспадарак.


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.