Зберагаюць спадчыну

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Пенсіянеры з вёскі Каменка Казлоўскага сельсавета ў сваім пісьме ў рэдакцыю расказалі пра цудоўных людзей, старанням і і намаганнямі якіх быў створаны пад адкрытым небам музей народных промыслаў «Мой родны кут». Сядзіба знаходз іцца на вул. Цэнтральнай, 64. Яе гаспадары — Марыя Іванаўна Драчан, Іван Мікалаевіч Драчан і Ніна Іванаўна Нагорная. Гэта людзі пенсійнага ўзросту. Жывуць у Баранаві- чах, а на вясенне-летні перыяд прыязджаюць у Каменку. Тады сядзіба ажывае. Гаспадары з радасцю вітаюць і прымаюць гасцей, якія жадаюць паглядзець на прадметы быта і культуры беларускага народа, а таксама палюбавацца мноствам кветак, якія ўпрыгожваюць сядзібу. Ёсць і бібліятэка для аднавяскоўцаў. А пажаданні і прапановы гасцей заносяць у спецыяльную кнігу.

Не забываюць гаспадары сядзібы пра пажылых людзей вёскі. На свята Перамогі для ветэранаў, сем»яў загінуўшых у часы Вялікай Айчыннай вайны арганізавалі сустрэчу. Гучалі ваенныя песні, людзі дзяліліся ўспамінамі. Была прэзентавана кніга «Каменка 1870-2010 гг. Гонар і боль». Аўтары — сёстры Марыя Іванаўна Драчан і Ніна Іванаўна Нагорная, якія абышлі кожны двор, каб сабраць краязнаўчы матэрыял пра вёску і аднавяскоўцаў, сабраць экспанаты для свайго музея пад адкрытым небам.

Жыхары в. Каменка задаволены, што ёсць такія энтузіясты, якія любяць і шануюць родную старонку, сваю Бацькаўшчыну. «Мы, старыя людзі, ходзім туды адпачываць душой пасля вясковай працы па гаспадарцы, — піша Х.В. Сіліцкая. — Для нас гэта гонар, што ў нашай вёсцы ёсць такія людзі».


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.