жніво каласуе

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Жніво, якое вянчае хлебаробскую працу, лічыцца асаблівым перыядам для тых, хто працуе за штурвалам камбайна, за рулём грузавіка, на зернесушылках. Рытуал, які бярэ пачатак ад шматвекавога сялянскага жыцця, і сам уплывае на гэта жыццё, сваім настроем на дабро і глыбокую павагу да роднай зямлі. Таму заўсёды выходзілі і выходзяць беларусы ў поле не толькі з сярпом, на камбайне, але і з песняйпамочн іцай.

У час уборачнай кампаніі ў раёне было арганізавана 18 канцэртных брыгад з ліку работнікаў культуры і самадзейных артыстаў. Імі было дадзена больш за 125 канцэртаў для ўдзельнікаў жніва. Самыя актыўныя — калектывы Лявонав іцкага, Ганусаўскага і Затур»янскага, Карцэвіцкага СДК, Вайнілавіцкага СК.

Трэба адзначыць, што работа калектываў аматарскай творчасці ў нашым раёне, асабліва ў такі адказны перыяд, была наладжана на адпаведным узроўні. Услаўляючы людзей хлебаробскай прафес іі, яны стваралі эмацыянальна-ўзнёслы настрой — музыка, песні, жартоў- ныя гумарэскі гучалі ў полі, каля рэчкі, у час абеду.

Асаблівую ўвагу хлебаробам удзял іла агітбрыгада аўтаклуба. З набыццём аддзелам культуры Нясвіжскага райвыканкама транспартнага сродка — аўтамабіля «Газель» (аўтаклуб), у раёне з»явілася магчымасць больш дасканала выконваць праграму адраджэння сяла.

За гэты час было наладжана плённае супрацоўніцтва са старшынямі мясцовых Саветаў, прафкамамі гаспадарак, што асабл іва відавочна ў час жніва. Сумесна з прадстаў нікамі гаспадарак для хлебаробаў арган- ізоўваліся змястоўныя праграмы, якія пачынал іся з агляду інфармацыі аб ходзе ўборачнай кампаніі ў сваёй гаспадарцы, раёне, вобласці. Не першы год ладзіцца справа ў СВК «Лань-Нясвіж» (намесн ік старшыні гаспадаркі па ідэалагі- чнай рабоце Г.С. Салавей), СВК «Сейлав ічы» (К.А. Андрайчук), СВК «Юшаві- чы» (Г.Я. Жывень), СВК «17 верасня» (В.У.Малец і дырэктар кормапрадпрыемства «Уша» В.У. Худніцкі). Дзякуючы іх узаемаразуменню і павазе да артыстаў, усе арганізацыйныя пытанні вырашал іся проста. Нават такія, як пачастунк і і абеды для работнікаў культуры і самадзейных калектываў, якія з 10.00 да 18.00 у гаспадарках давалі па 10-11 канцэртаў.

Сярод самых актыўных удзельнікаў агітбрыгады аўтаклуба — калектывы Ланскага і Аношкаўскага СДК, Гарадзейскай клубнай сістэмы (ГПДК, В у ж а н к а ў с к і СДК, Завітанскі С К Б , М а л я ў — шчынская КБ), Навасёлкаўскага СЦКіА.

Агітбрыгада аўтаклуба з удзелам артыстаў Ланскага і Аношкаўскага СДК пабывала не толькі на палявых станах і збожжатаках — свае музычныя прывітанні яны дасылалі і работн ікам МТФ у ЗАТ «1 Мая», СВК «Сейлавічы», дзе і падпявал і ім, і танцавалі. У рэпертуары — беларуск ія, рускія, украінскія песні, любі- мыя народам. Прыемна, што ва ўсіх гаспадарках гледачы з удзячнасцю сустракал і артыстаў, а пасля шчыра дзякавал і і выказвалі пажаданні прыязджаць часцей.

Калектывы, якія працуюць жывым гукам, ладзяць выступленні ў розных куточках раёна, у тым ліку ў аддаленых і маланаселеных вёсках Цагельня (Юшавіцкі сельскі Савет), Чанавічы і Асмолава (Ланскі).

Вялікі ўклад у развіццё мастацкай творчасці на сяле робяць акампаніятары Валерый Кавалёў (Завітанскі СКБ), Аляксандр Герасімовіч (ГПДК), Святлана Туміловіч (Лявонавіцкі СДК). Такія кіраўнікі ўстаноў культуры, як Святлана Дзянішчык (Ланскі СДК), Ядзвіга Брытвіч (Аношкаўскі СДК), мастацкі кіраўнік Валянц іна Шарапа (Аношкаўскі СДК), Ліля Ільюшэнка (Завітанскі СКБ), Рыната Лелік (ГПДК), бібліятэкары Ланскай сельскай бібліятэкі Алена Тарасевіч, Ганна Чарнабай, тэхработнік Ланскага СДК Святлана Чычко. Асабісты ўклад у час жніва і на працягу ўсяго года ўносіць Юрый Гапановіч (мастацкі кіраўнік Ланскага СДК) — таленавіты і адданы сваёй справе музыкант, дзякуючы якому агітбрыгадай аўтаклуба было дадзена больш за 55 канцэртных выступленняў.

Канец уборачнай кампаніі — час адпачынку і ўдзячнасці за добрую працу. І зноў побач з пераможцамі жніва будуць работнікі культуры і песня, якая дае жыццё ўсім.


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.