Зладжаны дуэт

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Другі сезон ужо, у трывала склаў- шымся дуэце, падчас жніва на палетках дзяржаўнага прадпрыемства “Эксперыментальная база “Свеклавічная” працуюць камбайнер А.А. Платун і памочнік І.А. Еўсюкоў. Іх экіпаж – у лідэрах у роднай гаспадарцы. За дзень яны намалочваюць не менш 100 тон збожжа, перавыконваючы даведзеныя заданні амаль што ў два разы. Для Аляксандра Адольфав іча гэта не першая ўборачная кампан ія, былі і розныя памочнікі. Але з выпускн іком Мар”інагорскага аграрна-тэхн ічнага каледжа, будучым тэхнікам-механ ікам Іванам Еўсюковым склаліся асабл івыя працоўныя адносіны, якія і з”яўляюцца асноўнай умовай добрага выніку.

– Я у мінулым сезоне ўпершыню вырашыў папрацаваць памочнікам, – расказвае Іван Анатольевіч, – вельмі спадабалася, таму і сёлета прыйшоў на дапамогу Аляксандру Адольфавічу. Я ўжо скончыў каледж, але пакуль што пастаянна па спецыяльнасці не працую, бо вырашыў прадоўжыць вучобу. Таму, каб не сядзець без працы, і пайшоў на камбайн. Прыемна дапамагаць роднай гаспадарцы ва ўборцы самага галоўнага – хлеба. Гэта дае мне і пэўны вопыт, які, несумненна, спатрэбіцца ў будучай працы. Ды і заробленыя грошы студэнту таксама будуць не лішнія. Напрыклад, я змагу адрамантаваць сваю машыну.


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.