Адкрыты дыялог

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

У нашым раёне ўжо стала традыцыяй правядзенне сустрэч інфармацыйна-прапагандысцкіх групп райвыканкама з працоўнымі калектывамі, насельніцтвам па месцы жыхарства. Чарговая такая сустрэча прайшла на мінулым тыдні. У актавай зале ААТ “Нясвіжскі райаграсервіс” сабраліся работнікі гэтага прадпрыемства і жыхары Рудаўкі.

На пачатку перад прысутнымі выступілі прадстаўнікі розных служб райвыканкама і расказалі аб сваёй рабоце. Затым прайшоў адкрыты дыялог, падчас каторага кожны меў магчымасць задаць пытанні, якія яго хвалююць. У большасці яны датычыліся работы ЖКГ: рамонт дарог і дамоў, добраўпарадкаванне тэрыторый ля дамоў. На многія пытанні былі дадзены грунтоўныя адказы непасрэдна на сустрэчы. Тыя ж, якія патрабуюць больш дэталёвага разгляду, узяты на кантроль і будуць вырашацца.

Сёння кожнага чалавека цікавяць актуальныя тэмы, якія датычацца самых розных бакоў вытворчага, грамадскага і асабістага жыцця. Такая “жывая” і адкрытая размова ўлады з людзьмі прыносіць узаемную карысць і дапамагае вырашаць жыццёвыя праблемы і пытанні.


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.