Бабулі не здаюць

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

У пятніцу ў раёне прайшлі апошнія мерапрыемствы, прысвечаныя Тыдню Маці.

Так, на базе Нясвіжскага культурна-аздараўленчага комплексу адбылося спартыўна-забаўляльнае мерапрыемства “А ну, бабулі” для ўдзельніц клуба “Альбом майго жыцця”, што працуе пры раённым тэрытарыяльным цэнтры сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва.

Мерапрыемства прайшло ў рамках акцыі “У промнях мацярынскай любові” і прадэманстравала найлепшыя якасці жанчын сталага ўзросту: аптымізм, бадзёрасць і баявы запал, якому могуць пазайздросціць і маладзейшыя.

Удзельнікі спартландыі, падзяліўшыся на дзве каманды, бегалі з мячом і абручом, спаборнічалі ў трапнасці, збіралі на хуткасць яблыкі і іншае. У выніку перамагло сяброўства, і ўсе ўдзельнікі спартландыі атрымалі прызы ад арганізатараў. Але самым галоўным тут і сапраўды была не перамога, а добры настрой, якім пасля спаборніцтваў ахвотна падзяліліся жанчыны.

Так, пастаянная наведвальніца клуба “Альбом майго жыцця” Г.І. Ярмалінская зазначыла, што такія спартыўныя мерапрыемствы вельмі патрэбны. “На іх, – сказала Ганна Іосіфаўна, – мы не проста сустракаемся і размаўляем, а і рухаемся. А рух – гэта жыццё!”

Да яе далучылася і Г.А. Галабурда, якая таксама выказала ўдзячнасць арганізатарам мерапрыемства і асабліва псіхолагу Г.Л. Бушмакінай за пастаянную падтрымку і ўменне дапамагчы пажылым людзям зноў стаць хоць на хвіліну маладымі.

Гэта, напэўна, і ёсць самае галоўнае для нашых матуль і бабуль: адчуваць сябе патрэбнымі і цікавымі не толькі для родных, але і для іншых людзей.


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.