Цяжкая праца па выхаванні

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Некалі старэнькі прафесар ва ўніверсітэце на лекцыях, хаваючы ў бараду хітраватую ўсмешку, жартам казаў нам, першакурсніцам: «Дзяўчаткі мае! Хто разумны і талковы, той ідзе ў гандлёвы, а хто збіўся з дарогі, той ідзе ў педагогі!» Але мы добра ведалі, што гэта быў усяго толькі жарт. На працягу пяці гадоў прафесар, сам адданы пачэснай справе «сеяць разумнае, добрае, вечнае», меўшы ўсе магчымыя і немагчымыя дасягненні і ўзнагароды ў педагагічнай дзейнасці, надзелены мудрасцю, працаздольнасцю, жыццялюбствам, аптымізмам, імкнуўся ўсяму гэтаму навучыць і нас, і — самае галоўнае — мы ніколі не пашкадавалі аб выбраным жыццёвым шляху. Як не шкадуюць аб ім тыя, хто вельмі хутка будзе святкаваць сваё прафесійнае свята, — настаўнікі.


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.