Для любімых і дарагіх

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Пачатак гэтага тыдня адзначыўся правядзеннем у раённым тэрытарыяльным цэнтры сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва культурна-забаўленчага мерапрыемства “Самы дарагі чалавек” для маці членаў клуба “Наваколле”, што працуе ў РТЦСАН.

Як патлумачыла спецыяліст па сацыяльнай рабоце цэнтра К.Г. Каладзі-нская, мерапрыемства праводзілася з мэтай павышэння цікавасці дзяцей да работы клуба, развіцця іх творчых здольнасцей, а таксама для паглыблення разумення паміж бацькамі і дзецьмі і выхавання павагі да матуль.

Дзеці загадзя старанна рыхтаваліся да свята – вучылі словы, рабілі сваімі рукамі падарункі для мам. Мерапрыемства атрымалася цікавым, па-сямейнаму цёплым. Мамы і дзеці, раздзеленыя на каманды, удзельнічалі ў конкурсах і гульнях: мамы з завязанымі вачыма павінны былі навобмацак знайсці сваё дзіця сярод іншых, дзеці спаборнічалі ў веданні ласкавых слоў для сваіх мам, тыя і другія чысцілі на хуткасць бульбу і разам удзельнічалі ў гульні ў “фанты”, спявалі песні пра маму і родны дом.

У выніку перамагло, як кажуць, сяброўства, а мамам, як зазначыла адна з удзельніц мерапрыемства А.В. Васілеўская, было вельмі прыемна паў-дзельнічаць у конкурсах разам з дзецьмі і пачуць добрыя, цёплыя словы ў свой адрас.

– Мы асабліва рады, – адзначыла Аксана Вячаславаўна, – што цэнтр усё гэта арганізаваў для нас, і мы разыходзімся па дамах з іскрынкай у вачах і адчуваннем, што ідзе наша свята – свята мам.


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.