Дораць камфорт

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Як сустракаюць сваё прафесійнае свята работнікі філіяла “ДЭУ-65” РУП “Мінскаўтадар-Цэнтр”, нам расказаў начальнік прадпрыемства В.Ф. Мінкевіч. З пачатку года было выканана шмат работы. Адзін з прыкладаў — удзел у капітальным рамонце дарогі Парачаны-Навагрудак-Нясвіж, дзякуючы чаму ў нашым раёне ствараецца сучасная аўтамабільная магістраль, уладкаваная па ўсіх патрабаваннях дарожнай бяспекі. Поўнасцю, разам з сістэмай асвятлення, яна будзе ўведзена ў дзеянне ў наступным месяцы. Акрамя гэтага, працаўнікамі ДЭУ-65 адрамантавана 40 кіламетраў дарог рэспубліканскага значэння. Выконваліся работы па нанясенні разметкі, замене дарожных знакаў, зносу аварыйных дрэў, у цёплую пару года — па абкосцы абочын і іншае.


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.