Фестываль польскай культуры

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

У суботу, 2 кастрычніка, ў пасёлку Івянец Валожынскага раёна пройдзе Пяты абласны фестываль польскай культуры. Ад нашага раёна ў якасці гасцей на форум паедуць 45 чалавек, якія прадставяць раённы аддзел Саюза палякаў Беларусі. Перад гледачамі з канцэртнай праграмай, складзенай з польскіх песень, выступіць вакальная група “Элегія” Нясвіжскага раённага Цэнтра культуры і адпачынку, якой кіруе Тамара Міхайлаўна Прыгун.

На Нясвіжчыне раённы аддзел Саюза палякаў Беларусі быў створаны ў 1991 годзе. Зараз яго ўзначальвае Іван Іосіфавіч Івашкевіч.

– Асноўны накірунак нашай працы – вывучэнне польскай культуры і мовы. У нас займаецца 3 групы дзяцей, а гэта 35 чалавек, – расказвае Іван Іосіфавіч. – Для іх пастаянна наладжваем экскурсіі. Шмат мы ўжо пабывалі ў Беларусі і Польшчы. Некаторыя дзеці, якія вывучалі ў нас польскую мову, сталі ўжо студэнтамі вышэйшых навучальных устаноў Рэспублікі Польшча. Вялікую дапамогу ў нашай рабоце аказвае раённы выканаўчы камітэт. Нам зніжаны стаўкі падатку на зямлю, аказваецца дапамога на аплату камунальных паслуг, экскурсіі без падтрымкі мясцовых улад таксама не абыходзяцца.


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.