І грузы, і пасажыры

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Дзень аўтамабіліста і дарожніка – прафесійнае свята для 207 работнікаў ДУП “Аўтамабільны парк № 8”, які складаецца зараз з дзвюх калон: Клецкай і Нясвіжскай. У іх распараджэнні – 36 грузавых аўтамабіляў і 43 аўтобусы.

Сёння Нясвіжскі аўтапарк абслугоўвае 56 прыгарадных, 7 гарадскіх і 7 міжгародніх пасажырскіх маршрутаў. Грузавыя ж перавозкі ахопліваюць Мінскую і Брэсцкую вобласці. Асноўныя іх заказчыкі – гэта дарожныя рамонтна-будаўнічыя ўпраўленні Нясвіжа, Клецка, Ляхавіч і Баранавіч. 15 дваццацітонных МАЗаў перавозяць пясок, шчэбень, адсеў, асфальт. МАЗы з паўпрычэпамі абслугоўваюць і дарожнікаў, і будаўнікоў: перавозяць жалезабетон, дрэва, дошкі, піламатэрыялы. А кожную восень іх асноўная работа – дастаўка цукровых буракоў на Гарадзейскі цукровы камбінат. Усяго ж за 9 месяцаў года сіламі аўтапарка № 8 было перавезена 468 тысяч тон грузаў і 1,8 мільёна пасажыраў, што склала, адпаведна, 115 і 101 працэнт да такога ж перыяду мінулага года. Чысты прыбытак склаў 260 мільёнаў, што на 77 больш, чым летась.

На думку дырэктара прадпрыемства А.Я. Ксенжыка, залогам паспяховага развіцця стала абнаўленне тэхнічнай базы і адкрыццё новых маршрутаў. Так, парк грузавых аўтамабіляў абноўлены на 70, аўтобусаў – на 75 працэнтаў. Толькі ў бягучым годзе набыты тры 20-тонныя МАЗы без прычэпаў і адзін 36-тонны з прычэпам.

Таксама ў бягучым годзе адкрыты два новыя пасажырскія міжгароднія маршруты: Клецк-Навагрудак і Нясвіж-Ляхавічы; новы гарадскі маршрут па Няс-віжы: завод медпрэпаратаў – аўтапарк, праз мікрараён Заходні.

Вялікай падмогай у плане павелічэння даходаў ад пасажырскіх перавозак стала і адкрыццё ў аўтапарку сектара турызму, які прадастаўляе аўтобусы для паездак па Беларусі і ва Украіну. Дзякуючы прымальным цэнам, гэта паслуга карыстаецца добрым попытам.

Як заўважыў дырэктар АП № 8 А.Я. Ксенжык, калі прадпрыемства будзе працаваць у будучым годзе гэтак жа, як і ў бягучым, і набудзе яшчэ некалькі новых грузавых машын, то гэта дапаможа яшчэ больш умацаваць яго эканоміку і, разам з тым, павялічыць заробкі людзей.

У сувязі з прафесійным святам Анатоль Яўгенавіч таксама адзначыў, што падзякі і добрага слова заслугоўвае ўвесь калектыў аўтапарка, у якім добры прыклад таварышам па працы заўсёды падаюць вадзіцелі грузавікоў Леанід Халмагораў, Аляксандр Здорык, Уладзімір Гурбан, вадзіцелі аўтобусаў Генадзь Плакса, Андрэй Дудко, Аляксандр Барко, Уладзімір Лукашэвіч, слесары Віктар Чыркун, Леанід Салавей, работнікі пасажырскай службы Соф”я Макарэвіч, Алена Калоша, інжынерна-тэхнічныя работнікі Міхаіл Платун, Фёдар Мезенка, Валянціна Дзішук.


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.