Каляндар набажэнстваў

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

У Каталіцкім Касцёле месяц лістапад з”яўляецца перыядам малітвы за памерлых. Вернікі наведваюць могілкі і моляцца за сваіх родных і блізкіх, якія адышлі ў вечнасць. Падчас набажэнстваў на могілках, якія ўзначальвае святар, традыцыйна адбываецца працэсія, што складаецца з пяці стацый. На кожнай з іх чытаецца малітва за памерлых: І стацыя – за духавенства, ІІ стацыя – за бацькоў і продкаў, ІІІ стацыя – за сваякоў і дабрадзеяў, IV стацыя – за ахвяраў войнаў і загінуўшых у катастрофах, V стацыя – за ўсіх памерлых і за душы, якія церпяць у чыстцы. На заканчэнне святар асвячае могілкі і новыя помнікі. Вернікі запальваюць на магілах свечкі – сімвал Уваскрослага Хрыста, малітвы і любові.

Згодна з традыцыяй, на працягу актавы ўспаміну ўсіх памерлых, якая працягваецца з 1 па 8 лістапада, вернікі наведваюць могілкі і моляцца за памерлых. У гэты час ёсць магчымасць атрымаць адпуст – поўнае адпушчэнне кары за грахі. Для атрымання адпусту неабходна быць у стане асвячальнай ласкі (гэта значыць, прыступіць да сакрамэнту споведзі), прыняць святую Камунію, памаліцца ў інтэнцыі Святога Айца і наведаць могілкі. Таксама вернікі падаюць спісы з прозвішчамі і імёнамі памерлых блізкіх і сяброў, якія зачытваюцца перад набажэнствамі за памерлых у кожнай парафіі.

Успамін усіх памерлых вернікаў быў уведзены св. Адылонам, абатам бэнэдыктынаў, у 998 г. Праз некаторы час гэты звычай быў прыняты ва ўсім Касцёле. Пра неабходнасць ма-ліцца за памерлых гаворыцца ў Святым Пісанні, да гэтага за-клікае Езус Хрыстус. Вельмі часта ведаем, што нашыя блізкія, якія адышлі з гэтага свету, нас патрабуюць. І не аднойчы адчуваем іх апеку над намі. І менавіта тое, што мы можам даць нашым памерлым, – гэта наша малітва, якая з”яўляецца ўдзячнасцю за любоў нашых блізкіх і за ўсё добрае, што яны ўчынілі тут, на зямлі, і дазваляе нам трываць у духоўнай сувязі з імі. Тады і матэрыяльныя знакі памяці: помнікі, кветкі, знічы становяцца выразам нашай малітвы. Актава ўспаміну ўсіх памерлых – асаблівы час для кожнага хрысціяніна. У гэтыя дні ўвесь Касцёл у адзін голас моліцца за памерлых, заклікаючы да Божай міласэрнасці.

Парадак набажэнстваў за памерлых у парафіі Святога Юзафа ў Гарадзеі і ў парафіі Святога Яна Хрысціцеля ў Снове з 30 кастрычнiка па 7 лістапада 2010 года

30 кастрычніка (субота):

• 10.00 святая Імша ў Вужанцы і асвячэнне могілак

• 14.00 святая Імша ў Слабадзе і асвячэнне могілак

• 18.00 святая Імша ў Гара-дзеі.

31 кастрычніка (нядзеля):

• 10.00 святая Імша ў Гара-дзеі

• 13.00 асвячэнне могілак у Хвоеве

• 14.00 святая Імша ў Снове

• 17.30 малітва каля помніка ахвярам І Сусветнай вайны ў Гарадзеі.

1 – 5 лістапада (панядзелак – пятніца):

• 15.00 святая Імша за памерлых у Снове

• 17.30 Нешпары за памерлых і святая Імша ў Гарадзеі

6 лістапада (субота):

• 10.00 асвячэнне могілак у Гарадзеі

• 12.00 асвячэнне могілак у Студзёнках

• 12.45 пасвячэнне могілак у Лысіцы

• 14.00 асвячэнне могілак у Снове

• 17.30 Нешпары за памерлых і святая Імша ў Гарадзеі.

7 лістапада (нядзеля):

• 10.00 святая Імша ў Гарадзеі

• 13.00 асвячэнне могілак у Друцкаўшчызне

• 14.00 святая Імша ў Снове

• 17.00 малітва каля помніка ахвярам ІІ Сусветнай вайны ў Гарадзеі.


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.