КОНКУРСЫ

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

На мінулым тыдні ва Уздзе прайшоў занальны конкурс “Лепшая маладая сям”я Мінскай вобласці”, у якім прынялі ўдзел прадстаўнікі Уздзенскага, Капыльскага, Стаўбцоўскага, Дзяржынскага, Клецкага і нашага раёнаў. Вельмі прыемна, што прадстаўнікі менавіта Нясвіжчыны сталі яго пераможцамі і выступяць у фінале обласнога конкурсу, які пройдзе 15 кастрычніка ў Бярэзінскім раёне.

Сям”я Юнкевіч з Лявонавіч ужо не раз станавілася пераможцам розных конкурсаў раённага ўзроўню. Сяргей Ула-дзіміравіч працуе слесарам у ЗАТ “1 Мая”, Таццяна Іванаўна – настаўніца пачатковых класаў Лявонавіцкай СШ, сын Павел – вучань 2-га класа, дачушка Святлана наведвае дзіцячы садок. Безумоўна, у вяскоўцаў вельмі шмат клопатаў, але Сяргей і Таццяна заўсёды знаходзяць час і з задавальненнем прымаюць удзел у розных мерапрыемствах.

– Часу ў нас на падрыхтоўку да конкурсаў няшмат, але мы стараемся і для гэтай справы знайсці вольную хвілінку, – расказваюць Сяргей Уладзіміравіч і Таццяна Іванаўна. – Як відаць, нам гэта ўдаецца – сумяшчаць і працу, і хатнюю гаспадарку, і конкурсы. Нам цікава прымаць удзел у такіх мерапрыемствах, ды і дзецям вельмі гэта даспадобы. Гэта садзейнічае развіццю іх кругагляду. І не заўсёды ж трэба жыць адной працай, неабходна і проста адпачываць.

Ужо па тым, як сям”я Юнкевіч адказвае на пытанні, відаць, што яна вельмі дружная.

– А што для вас значыць сям”я ўвогуле, і на чым трымаецца менавіта ваша сям”я?

– Сям”я для нас – гэта ўсё, гэта дружны ачаг, які сагравае ўсіх нас. Мы заўсёды стараемся быць разам, радавацца і падтрымліваць адзін аднаго. А на чым трымаецца наша сям”я? Дык, канешне ж, у першую чаргу, на каханні і ўзаемаразуменні. Як і ў кожнага, у нас таксама ўзнікаюць невялікія спрэчкі. Ад іх мы пазбаўляемся разам. Хто вінаваты, той і папросіць у астатніх прабачэння. А бывае і так, што памаўчым некаторы час, падумаем, а потым усе разам просім прабачэння.

Гледзячы на шчаслівыя твары Таццяны Іванаўны, Сяргея Уладзіміравіча, Пашы і Святланы, сапраўды ўпэўніваешся, што не трэба шукаць шчасця дзесьці далёка, бо яно заўсёды побач, зусім блізка, і ласкава ўсміхаецца табе, трымае цябе за руку.


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.