Лепш за ўсіх

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Пад такім дэвізам у раённым тэрытарыяльным цэнтры сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва прайшла конкурсна-забаўляльная праграма для маці маладых людзей з абмежаванымі магчымасцямі, якія наведваюць аддзяленне дзённага знаходжання для інвалідаў.

Гэта мерапрыемства, якое было арганізавана ў рамках акцыі “У промнях мацярынскай любові”, азнаменавала сабой таксама адкрыццё клуба “Ачаг надзеі” для маці маладых інвалідаў.

Супрацоўнікі цэнтра праявілі вялікую вынаходлівасць і сапраўдны рэжысёрскі талент, каб у форме тэлеперадач паказаць усё, чаму навучыліся іх выхаванцы. А яны з захапленнем чыталі вершы для сваіх мам, дружна смяяліся пад жартоўныя каментарыі вядучых у відэасюжэце “Адзін дзень з жыцця”, паказвалі казачную пастаноўку для “Вячэрняй казкі”, дэманстравалі мадэль паўся- дзённага адзення на “Паказе мод”, танцавалі, удзельнічалі ў “вулічным апытванні” тэлекарэспандэнта, пасля якога зрабілі высновы аб тым, што любяць і не любяць іх мамы, як можна іх радаваць не толькі ў свята, але і кожны дзень.

Мамы таксама прымалі ўдзел у праграме, прадэманстраваўшы свае кулінарныя таленты ў конкурсе на лепшую фірменную страву. Ацаніўшы ўменне гаспадынь яе прадставіць, афармленне і смакавыя якасці, журы прызнала пераможцай Ларысу Віктараўну Балацяную. Астатнія ўдзельніцы таксама не засталіся без увагі і прызоў ад арганізатараў.

Усе прысутныя на мерапрыемстве матулі атрымалі на памяць падарункі, зробленыя рукамі дзяцей, і ў завяршэнне выказалі шмат удзячнасці супрацоўнікам цэнтра, якія працуюць з маладымі людзьмі з абмежаванымі магчымасцямі і дапамагаюць ім не адчуваць сябе адзінокімі, уключацца ў грамадства і па меры сваіх сіл рухацца наперад.


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.