Навіны Міншчыны

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Мінскую вобласць наведала дэлегацыя дзелавых колаў Кітайскай Народнай Рэспублікі з мэтай выбару пляцоўкі для будаўніцтва кітайска-беларускага індустрыяльнага парка, які, магчыма, з”явіцца на тэрыторыі Міншчыны.

На плошчы ў некалькі дзясяткаў квадратных кіламетраў мяркуецца размясціць групу сумесных прамысловых прадпрыемстваў. Перспектывы стварэння такога парка абмяркоўваліся падчас нядаўняга візіту Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Лукашэнкі ў Кітай.

Старшыня Мінскага абласнога выканаўчага камітэта Барыс Батура выказаў меркаванне, што сталічная вобласць найбольш падыходзіць для будаўніцтва індустрыяльнага парка, дадаўшы, што будзе аказана ўсялякая падтрымка замежным партнёрам. Гэтую думку падчас сустрэчы ў Мінаблвыканкаме падтрымаў і кіраўнік замежнай дэлегацыі – віцэ-прэзідэнт ААТ «Кітайская карпарацыя інжынірынгу САМЕ» Ван Юйхан. «Мы імкнёмся як мага хутчэй атрымаць добрыя вынікі», – адзначыў ён.

Пад новае будаўніцтва кітайскім інвестарам прапаноўваюцца тры пляцоўкі: у Смалявіцкім, Пухавіцкім і Дзяржынскім раёнах.


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.