Назапашваем

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Як паведамілі ў аддзеле эканомікі райвыканкама, гандлёвыя арганізацыі і сельгаспрадпрыемствы выручылі за апошні выезд на кірмаш, 10 кастрычніка, 60,6 мільёна беларускіх рублёў, у тым ліку сельгаспрадпрыемствы – 34,3 мільёна рублёў.

Шматлюдна было ў гэты дзень на рынку райспажыўтаварыства ў Нясвіжы. Разнастайны асартымент чарговага восеньскага кірмашу задаволіў несвіжан і гасцей горада. Каб не бегаць у пошуках агародніны зімой, наведвальнікі набывалі з запасам моркву, буракі, цыбулю, капусту, а таксама бульбу. Выбар агародніны гаспадаркі нашага раёна, фермеры і прыватнікі прадставілі шырокі.

Таксама асаблівым попытам у пакупнікоў карысталіся мяса і мясныя паўфабрыкаты, куліраныя і кандытарскія вырабы, збожжа, саджанцы пладовых дрэў і кустоў.

Бойка ішоў гандаль і каля аўтамашыны ААТ “Альба”. За тры гадзіны вадзіцель-прадавец Мар”ян Мохарт прадаў 150 кг адборнага карася па 4500 рублёў за 1 кг, 100 кг карпа па 5700 і 50 кг таўсталобіка па 6600 рублёў за кілаграм. Як адзначыў Мар”ян Казіміравіч, іх смачную рыбку ведаюць не толькі ў нашым раёне. Напрыклад, адкрытае акцыянернае таварыства выязджае па суботах на кірмашы ў Мядзель. Тавар карыстаецца попытам.

Нясвіжская сортавыпрабавальная станцыя для спажыўца на раённы кірмаш па продажы сельскагаспадарчай прадукцыі прадставіла некалькі сартоў бульбы па 1100 рублёў за кілаграм, сталовых буракоў па 770 рублёў, яблыкі са свайго маладога саду – па 1540, пшаніцу фуражную – па 420 рублёў. Карысталіся попытам саджанцы яблынь і груш па 13200 і 15400 адпаведна. Пра запас гаспадыні набывалі кмен і каляндру: за 100 г – 1320 рублёў.

Асаблівую ўвагу гандлёвая кропка прыцягвала тым, што ўсіх жадаючых частавалі тут сваім мядком з гарачай гарбатай, настоенай на травах.

Увогуле, на кірмашы кожны змог набыць сабе ўсё неабходнае.


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.