Палёт

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Праблема п”янства заўсёды хвалявала грамадства, але яшчэ ніколі не была такой актуальнай. У выпусках рэспубліканскіх навін ёй надаецца больш увагі, чым сусветнаму эканамічнаму крызісу. Незвычайна жорсткія заяўленні Прэзідэнта выклікалі буру эмоцый і абмеркаванняў. Дзейнасць усіх зацікаўленых службаў па рэалізацыі Дэкрэта №18 набыла другое дыханне і разгарнулася з небывалай актыўнасцю. Але ці закранулі ўсе гэтыя хваляванні тых, хто ў сваім жыцці даўно вырашае адзіную праблему: «Дзе што ўзяць…»

Чарговы рэйд па знаёмых адрасах раёна, дзе пражываюць абавязаныя асобы, пакінуў пытанне адкрытым. На першы погляд, усё прыстойна: дзверы зачынены, гаспадары на рабоце. Пацвярджаюць дысцыплінаванасць падапечных і ў адміністрацыях гаспадарак, хаця і з агаворкамі: працуюць, пакуль піць няма за што, а як толькі зарплату атрымліваюць…

Усяго на тэрыторыі раёна пражываюць 134 абавязаныя асобы, з якіх амаль чвэрць знаходзіцца ў лячэбна-працоўных прафілакторыях, месцах пазбаўлення волі, у вышуку. Але нават такая колькасць становіцца для некаторых гаспадарак цэлым вытворчым участкам, праблемным і цяжкім. Штодзень раніцай і вечарам трэба даць справаздачу аб працоўнай дзейнасці абавязаных, у выпадку нез”яўлення на работу неадкладна паведаміць у органы РАУС, потым сумесна з міліцыяй знайсці, даставіць на месца працы… Карацей кажучы, яны п”юць, а ўсе вакол іх «танцуюць», як трапна выразілася адна з жанчын. Між іншым, нават рэгулярнае з”яўленне на рабоце не гарантуе пазбаўленне ад шкодных прывычак. Такой катэгорыі давяраюць, як правіла, не самыя адказныя ўчасткі, ніхто не хоча рызыкаваць вытворчым працэсам нават у імя высокай мэты перавыхавання. А там, дзе мала працы, застаецца час на глупства.

Чым займаюцца абавязаныя асобы ў хвіліны вольнага часу, можна лёгка здагадацца пры першым поглядзе на іх жыллё, не трэба нават заходзіць туды. Лысіца, Копцеўшчына, Хвоева, Саска Ліпка – гнёзды кукушак усюды аднолькавыя і чорнай плямай вызначаюцца на фоне акуратных і дагледжаных хат пенсіянераў. Двор у большасці выпадкаў нагадвае смеццезвалку. Куча пустых бутэлек, заваленыя разнастайнымі абломкамі веранды і ганкі, парваная плёнка на вокнах – нязменныя атрыбуты жыцця кандыдатаў на перавыхаванне. Пры ўсім пры гэтым, тэлевізійныя антэны ёсць усюды, а ў замызганых дамах на пачэсным месцы – новы «Віцязь» ці «Гарызонт», а то і круты DVD-прайгравальнік. А яшчэ – незлічоная колькасць сабак і кошак. Яны любяць жывёлін, толькі не любяць уласных дзяцей. Але навіны глядзяць, гэта супакойвае.

У Друцкаўшчызне, напрыклад, у адной з хат пачалі маштабны рамонт – пагроза адбірання дзяцей і пераводу ў катэгорыю абавязаных вымусіла змяніць звычкі. Застаецца спадзявацца, што навядуць парадак у сваіх хатах і сем”і Цітко і Лычкоўскіх з Ванілавіч, бо тое, што пабачылі на мінулым тыдні там супрацоўнікі РАНС падчас чарговага рэйду, прывяло ў жах: анцісанітарныя ўмовы, гразь, пыл, сабакі і каты ў хатах, электраправодка і печы ў аварыйным стане. Між тым, людзі падчас пажараў у раёне працягваюць гінуць. Што ж, калі меры, якія прымаюцца, дазволяць выратаваць хоць адзін лёс, яны ўжо не будуць дарэмнымі. Хаця ў перавыхаванне, шчыра кажучы, верыцца з цяжкасцю.

Выязджаць па просьбе кіраўнікоў прыходзіцца часта, – так гавораць супрацоўнікі РАУС. Шукаюць гора-работнікаў, дастаўляюць іх на працоўнае месца. Часам прыходзіцца гнаць машыну куды-небудзь у Астроўкі, каб падвезці «кліента» на два кіламетры. Людзей не палохаюць ні папярэджанні, ні перспектыва ўзбуджэння крымінальнай справы.

Дарэчы, крымінальных спраў у адносінах недобрасумленных бацькоў за час дзеяння Дэкрэта №18 у раёне ўзбуджана каля двух дзесяткаў. На сённяшні дзень ў месцах пазбаўлення волі знаходзяцца 20 абавязаных асоб – жыхароў Нясвіж-скага раёна, 13 знаходзяцца ў ЛПП, 4 адбываюць пакаранне «на хіміі». Такая вось сумная статыстыка. I хаця працаўладкавана 100% гэтай катэгорыі, праблема працягвае заставацца актуальнай. Праблема, якая для нас больш важная, чым сусветны эканамічны крызіс. У рэшце рэшт, аднавіць можна любую эканоміку, а вось здароўе і інтэлект нацыі можна страціць раз і назаўсёды.


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.