Папаўняем запасы

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

У мінулую нядзелю на рынку райспажыўтаварыства ў Нясвіжы прайшоў чарговы восеньскі кірмаш па продажы сельскагаспадарчай прадукцыі. Гаспадаркі нашага раёна прадставілі шырокі выбар агародніны. Гандаль вялі таксама прыватнікі, фермерскія гаспадаркі і крамы горада.

Асаблівым попытам у пакупнікоў карысталіся парасяты, якіх прывезлі на кірмаш СВК “Лань-Нясвіж” і ААТ “Нясвіжскі райаграсервіс”.

Бойка ішоў гандаль і каля машыны ЗАТ “Росіч”, дзе прадаваліся не толькі морква, бурачкі, бульба, а і свежыя агуркі і памідоры са сваіх цяпліц.

Увогуле кожны меў магчымасць набыць сабе неабходную агародніну. Таксама наведвальнікі кірмашу з задавальненнем набывалі мяса і мясныя паўфабрыкаты, рыбу, збожжа, саджанцы пладовых дрэў і кустоў.

Несвіжанка Галіна Пятроўна жыве паблізу рынку, таму кірмашы па продажы сельгаспрадукцыі наведвае часта:

– На першы я завітала і пазнаёмілася з асартыментам і цэнамі. У мяне ёсць свой агарод, але каб не бегаць у пошуках агародніны зімой, заўсёды на кірмашах папаўняю свае запасы. На першым кірмашы набыла моркву. Зараз купіла пару мяхоў бульбы. У наступны раз прыйду за капустай. Увогуле і цэны, і асартымент мяне задавальняюць. Вельмі добра, што такія кірмашы ў нас праходзяць некалькі выхадных запар.


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.