Простае шчасце

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

У нашым раёне 34 жанчыны ўзнагароджаны ордэнам Маці. Усе яны ў прыгожы восеньскі дзень “бабінага лета”, напярэдадні Дня Покрыва Прасвятой Багародзіцы і Дня маці, сабраліся ва ўтульнай зале раённага Цэнтра культуры і адпачынку. Тут прайшоў святочны «агеньчык», каб ушанаваць, напэўна, самых багатых жанчын Нясвіжскай зямлі. Іх багацце – бясцэннае і паўнацэннае, бо ў кожнай з іх сем”яў песцяцца, выхоўваюцца пяць, шэсць і нават дзевяць дзетак.

З віншаваннямі да нясвіжскіх мадон звярнуліся шаноўныя госці: старшыня раённага Савета дэпутатаў А.М. Коршун, старшыня раённага Савета жанчын Л.У. Крупец, начальнік раённага ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне І.А. Чэмярэўская, насельніцтва райвыканкама І.А. Чэмярэўская, дырэктар Нясвіж-скага раённага тэрытарыяльнага Цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Н.Г. Корсак, благачынны цэркваў Нясвіжскай акругі, настаяцель храма Узнясення Гасподня ў Нясвіжы, протаіерэй айцец Аляксандр Данчанка. Людміла Уладзіміраўна Крупец уручыла мамам віншавальныя паштоўкі ад Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь А.Р. Лукашэнкі.

Сярод прысутных была і Таццяна Пятроўна Пранько, маці, якая выхоўвае шасцёра дзяцей і якой пашчасціла нарадзіцца напярэдадні такога цудоўнага свята. Яна прыехала на «агеньчык», а дома, напэўна, любую матулю чакалі дзеткі і рыхтавалі ёй падарункі.

За салодкім сталом жанчыны ціха вялі размовы пра свае справы, і вельмі было прыемна бачыць, як ва ўнісон са ззяючымі на грудзях ордэнамі Маці свяціліся і вочы саміх жанчын. Святочны настрой ім падаравалі і канцэртныя нумары работнікаў устаноў культуры раёна.

Кажуць, калі нараджаецца чалавек – на небе загараецца зорачка. Так гэта ці не – вядома толькі аднаму Богу. Але калі гэта так, то нашы шаноўныя матулі, якія ўзгадавалі і выхавалі, абагрэлі ласкай і любоўю свае шматдзетныя сем”і, могуць любавацца не адной зорачкай, а цэлымі сузор”ямі на бяскрайнім небасхіле. І ці не ў гэтым простае шчасце жанчын-маці?!


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.