Прызнанне заслуг педагога

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Больш за тры дзесяткі гадоў аддае сябе педагагічнай ніве настаўніца пачатковых класаў вышэйшай кваліфікацыйнай катэгорыі Людміла Васільеўна Паляшчук – вельмі творчы і адказны педагог УА “Сноўская агульнаадукацыйная сярэдняя школа”.

Пасля заканчэння Магілёўскага педагагічнага інстытута імя А. Куляшова працавала ў вёсцы В.Машчаніца. А ў 1982 годзе сям”я пераехала ў Сноў, і Л.В. Паляшчук прыйшла працаваць настаўніцай пачатковых класаў у Сноўскую школу, каб сеяць разумнае, добрае, вечнае.

Вопыт, набыты за гэты час, дапамагае выявіць у кожнага вучня яе класа які-небудзь талент, творчую жылку. Вельмі цікава праходзяць розныя мерапрыемствы, якія Людміла Васільеўна рыхтуе разам са сваімі гадаванцамі. І зусім у іншым свеце часам паўстаюць перад бацькамі іх нашчадкі.

Трывалыя веды – яшчэ адна акалічнасць, якая адрознівае вучняў вопытнага педагога. Настаўнікі сярэдняга і старэйшага звяна з задавальненнем працуюць з выпускнікамі Людмілы Васільеўны. У дадатак, што таксама немалаважна, яе класы заўсёды дысцыплінаваныя і згуртаваныя.

Нават пасля пачатковай школы хлопчыкі і дзяўчынкі наведваюцца да свайго педагога, каб падзяліцца поспехамі, ці нават засмучэннямі. Людміла Васільеўна заўсёды дапаможа ім, падкажа выйсце з той ці іншай сітуацыі. А ці не ёсць гэта прызнанне заслуг педагога, калі ён авалодвае непадкупнымі дзіцячымі сэрцамі?


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.