Расце вуліца

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

2010 год тры сям”і работнікаў СВК “Юшавічы” сустракалі ў новых дамах. Падзея аказалася і знакавай, і сімвалічнай: пашчасціла зажыць у новых умовах іменна ў Год якасці.

Гэтыя дамы, з усімі выгодамі, узведзеныя адпаведна з дзяржаўнай праграмай адраджэння вёскі, прадоўжылі вуліцу Маладзёжную ў Затур”і. У іх засяліліся механізатар Яўген Халопіца з жонкай Галінай, даяркай МТФ “Затур”я”, дзецьмі-школьнікамі Міхаілам і Ілонай. Гэта сям”я – мнагадзетная. Старэйшыя сыны і дочкі ўжо дарослыя.

Наваселлі справілі таксама Аляксандр і Ганна Гурбан (конюх і даярка сельгаскааператыву) з сынамі, сям”я тэхніка-асемянатара Надзеі Арсяновіч.
На гэтай вуліцы будзе ўзведзена яшчэ пяць аднакватэрных дамоў. Будаўнікі ПМК-218 плануюць распачаць работы ў бягучым годзе.

А ў вёсцы Юшавічы жыллё ад гаспадаркі атрымалі сёлета Наталля і Міхаіл Русак (раздатчыца абедаў і механізатар), мнагадзетная сям”я жывёлавода Уладзіміра Кудзіна, маладыя сем”і механізатара Дзмітрыя Мялешкі і вадзіцеля МАЗа Дзмітрыя Плаксы.


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.