Роздум

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Нядаўна Міхась Яфрэмавіч Сазончык , член Саюза пісьменнікаў Беларусі, прадставіў на суд чытача новы зборнік паэзіі – “Роздум”.

Паэтычнае слова прыйшло да Міхася Сазончыка яшчэ ў юнацтве. У свабодныя ад працы вечары ліліся на паперу тонкія лірычныя радкі – роздумы аб сапраўдным каханні, простым чалавечым шчасці.

Пазней слова паэта знайшло сваё ўвасабленне ў зборніках “Пад родным небам”, “Люблю”, “Крыніца”, “Выпрабаванне часам”. Не забыўся Міхась Яфрэмавіч і пра маленькага чытача, падараваўшы яму зборнікі “Вераб”іная дача” і “Навагодні светлячок”.

Новая кніга – гэта роздум аб дні сённяшнім і дні наступным. Гэта хваляванне за лёс Бацькаўшчыны, клопат аб будучыні наступных пакаленняў, аб тых ідэалах, якія павінны прыняць маладыя дзеля таго, каб пражыць жыццё годна і сумленна.
Родны край паэт успрымае як Божы дар, які не павінен “загінуць у полымі новай вайны”. Бо толькі на роднай зямлі “сама душа спявае”, і “чалавек – сапраўдны гаспадар”. Гаворачы пра Беларусь увогуле, аўтар не забываецца і пра сваю малую радзіму – Аршаншчыну, з любоўю апявае Нясвіжчыну, з якой звязаны лепшыя гады жыцця. Праўдзіва і шчыра гаворыць пра землякоў.

Моцна, як ні ў адным з папярэдніх зборнікаў, прасочваюцца хрысціянскія матывы. Паэт упэўнены, што без Храма, без веры, нельга спасцігнуць ісціну. Ён верыць у міласэрнасць Божую, а таксама ў справядлівасць, праўду, чысціню, без якіх нельга. М.Сазончык упэўнены, што зло, зробленае іншым, ніколі не прынясе карысці і “зло ніколі не будзе дабром”. За ўсё калі-небудзь трэба будзе несці адказнасць: перад Богам і перад людзьмі.

Паэт раіць кожнаму знайсці сваю крыніцу

… Для падзей і добрых спраў,
Каб з яе маглі напіцца
Усе, хто духам заняпаў.

Для Міхася Яфрэмавіча гаючай крыніцай стала паэзія – праўдзівая, без перабольшванняў, па-філасофску заглыбленая і адначасова простая, зразумелая ўсім. На маю думку, такім і павінна быць паэтычнае слова. Такім павінен быць паэт, які не хаваецца “у зацішку… ад хмар”, а смела выказвае набалелае, дапамагаючы чытачу спасцігнуць галоўнае.


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.