«Служы, сынок…»

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Да Дня маці прайшло мерапрыемства для маці, сыны якіх дастойна нясуць службу ва Узброеных Сілах Рэспублікі Беларусь.

Наладзілі яго раённы ваенны камісарыят, ГА “БРСМ” і аддзел па справах моладзі райвыканкама.

За салодкім сталом сабраліся маці, якія з нецярпеннем чакаюць вяртання сваіх сыноў з арміі.

Словы ўдзячнасці матулям за добрае выхаванне сыноў выказаў ваенны камісар раёна А.В. Марозаў. Андрэй Віктаравіч уручыў ім падзячныя пісьмы з часцей, дзе служаць іх дзеці, і ад Нясвіжскага райвыканкама.

Затым у цёплай абстаноўцы кожная з матуль расказала пра свайго сына.

На мерапрыемстве разам з маці быў і радавы в/ч 5448 Сяргей Буйко, які зараз знаходзіцца ў водпуску. Ён расказаў аб тым, як пачыналася і як праходзіць яго служба.

Лічыцца, што ёсць сувязь паміж маці і дзіцем. І нават знаходзячыся на розных палюсах планеты, яны адчуваюць адзін аднаго, і ўсе перашкоды пераадольваюцца, а адлегласць здаецца не такой далёкай.

У гэтым можна было ўпэўніцца, менавіта, на такім мерапрыемстве.


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.