Юбілей святыні

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Дзявятага кастрычніка вернікі каталіцкай канфесіі адзначаць 300-годдзе з дня асвячэння катэдральнага касцёла ў Мінску. Касцёл, якому з цягам часу было наканавана стаць галоўнай святыняй католікаў Беларусі, быў асвечаны ў 1710 годзе біскупам Віленскім Канстанцінам Бжастоўскім у гонар Імя Езуса, Марыі і св. Барбары.

У 1773 годзе ён становіцца парафіяльным, з 1798 – катэдральным. У 1869 годзе Мінская дыяцэзія была скасавана і касцёл зноў стаў парафіяльным. І толькі ў 1917 годзе да яго вяртаецца статус катэдральнага. У 30-я гады ХІХ стагоддзя святыню ўвогуле закрываюць, але падчас другой сусветнай вайны яна зноў пачынае дзейнічаць. Аднак у 1947 годзе касцёл быў адабраны ў вернікаў і перададзены спартыўнаму таварыству “Спартак”. Катэдру падзялілі на тры паверхі і прыстасавалі для заняткаў спортам. Фасад будынка змянілі так моцна, што нічога не нагадвала пра яго сакральнасць. Толькі ў 1994 годзе катэдра была зноўку перададзена вернікам. Дзякуючы кардыналу Казіміру Свёнтку, паспяхова праведзена рэстаўрацыя святыні, якая з устанаўленнем у 1991 годзе Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі стала архікатэдральнай і галоўнай святыняй Мінска-Магілёўскай Мітраполіі. Урачыстую рэкансэкрацыю архі-катэдры, ужо з тытулам Імя найсвяцейшай Панны Марыі, 21 кастрычніка 1997 года здзейсніў спецыяльны пасланец Яго Святасці Папы Яна Паўла ІІ кардынал Эдмунд Казімір Шока. Мінская архікатэдра нанава стала месцам, дзе адбываюцца не толькі галоўныя літургіі, набажэнствы, але і розныя канферэнцыі і сімпозіумы, малітоўныя і фармацыйныя сустрэчы моладзі і рухаў, дабрачынныя акцыі, выставы, канцэрты і фестывалі духоўнай музыкі.

Напрацягу тыдня ў касцёле будуць праходзіць святочныя набажэнствы. Урачыстая літургія пройдзе 9 кастрычніка. Яна будзе на лацінскай мове. Удзел у ёй прымуць і шматлікія госці з-за мяжы. Святы Айцец Бенедыкт ХVI прызначыў сваім надзвычайным пасланцом на юбілейныя ўрачыстасці нашай святыні Яго Эмінэнцыю ксяндза кардынала Юзафа Томко – былога прэфекта ватыканскай Кангрэгацыі Евангелізацыі Народаў.


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.