“А вы надоўга?”

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Нясвіж, замак, ратуша, касцёл — не толькі гэтыя вышэй названыя гісторыка-архітэктурныя аб’екты і сам горад вядомы амаль што кожнаму беларусу, і гэта сказана без перабольшвання… Сапраўды так. Калі падчас размовы, нават з малазнаёмымі людзьмі, гавару, што я з Нясвіжа, то адразу бачу здзіўленне суразмоўцаў, а тэма гутаркі пераходзіць у іншы накірунак: “Як там горад, як замак, як табе пашчасціла жыць у такім цудоўным месцы?..” Разам са славай горада, якая разляцелася па ўсіх куточках краіны, разлятаецца і інфармацыя пра нясвіжскія пункты грамадскага харчавання… І, на жаль, не такая прыемная. Справа не ў тым, што іх колькасць абмежаваная. Гэта разумеюць усе, і разумеюць тое, што вырашыць гэту праблему нельга за адзін дзень. Бачаць турысты і тыя захады, якія прымаюцца ў накірунку павелічэння колькасці кафэ, рэстаранаў, бараў. Бачаць і вельмі рады гэтаму, рады таму, што ўмовы для наведвання горада становяцца больш зручнымі. Засмучае толькі адно — абслугоўванне ў тых аб’ектах харчавання, якія ўжо ёсць.


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.