Ацяняе дом

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Тэатр пачынаецца з вешалкі, вочы – люстэрка душы…

Напэўна не памылюся, калі скажу, што знешні выгляд нашых дамоў – гэта адлюстраванне гаспадарлівасці і ахайнасці нас. Часам ідзеш па вуліцах горада, назіраеш і бачыш прыгожыя сядзібы з мноствам кветак, малых архітэктурных формаў, ці проста дагледжаныя, з акуратнымі градкамі. Глядзіш і разумееш, што тут жывуць сапраўдныя гаспадары. Але дзе-нідзе гэтую ідылічную карціну перарываюць іншыя віды і, шчыра кажучы, не зусім прыстойныя.

Напрыклад, знешні воблік прыгожай вуліцы Садовай, што ў пасёлку Новагарадзейскі, значна псуе дом і прысядзібны ўчастак № 5. Відаць, што гаспадару С.Б. Касмовічу не да яго. Такая безгаспадарлівасць і абыякавыя адносіны да дома не толькі псуюць прыемны і утульны воблік вуліцы, але і прыносяць шмат праблем суседзям: пустазелле, якое вырастае да самых вокнаў, паспявае выспець і пад павевам ветру разлятаецца па агародах, дае буйныя ўсходы. Варта падкрэсліць, што С.Б. Касмовіч атрымаў гэты дом ад гаспадаркі. І стан яго зараз даказвае “дбайнасць” самога гаспадара.

Дзяржава заклапочана тым, каб кожны меў магчымасць для нармальнага, цывілізаванага жыцця. У вёсках вырастаюць цэлыя вуліцы, у новыя дамы ўсяляюцца шчаслівыя навасёлы. І ўжо іх задача – давесці прылягаючую тэрыторыю да прывабнага выгляду сваіх сядзіб. І ці павінна быць спакойным сумленне такіх людзей, якія ацяняюць свае дамы высокім пустазеллем?


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.