«Беларусь — гэта мы!»

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

У рамках рэспубліканскай акцыі “Беларусь – гэта мы!” у Нясвіжы адбылося выступленне  Беларускага дзяржаўнага  харэаграфічнага ансамбля “Харошкі” пад кіраўніцтвам  лаўрэата Дзяржаўнай  прэміі Рэспублікі Беларусь, народнай артысткі Беларусі Валянціны Гаявой.

У гэты вечар  у раённы Цэнтр культуры і адпачынку прыйшлі  людзі,  неабыякавыя да  беларускай музыкі, танцаў і спеваў, бо сустрэча з “Харошкамі” – гэта сапрўдны  феерверк  нацыянальнай музычнай культуры.  Пад акампанементы  аркестра народных інструментаў,  кожны з якіх – баяны і гармонікі, цымбалы, духавыя і ўдарныя  – на  працягу канцэрта  асобна саліраваў, танцоры стваралі на сцэне беларускія  харэаграфічныя ўзоры з полек і  кадрыляў, лірычных   кампазіцый. Вакалісты калектыву пранікнёна  выконвалі народныя песні, якім на змену прыходзілі  вясёлыя прыпеўкі. Поўнаму пагружэнню ў чароўны свет  нацыянальнага танца дапамаглі  шыкоўныя касцюмы артыстаў – сялянскія і гарадскія святочныя строі беларусаў, з абавязковымі галаўнымі ўборамі, упрыгожанымі кветкамі і лентамі. З першага  выхаду артыстаў  на сцэну  яскравая дзея  цалкам захапіла  гледачоў і не  адпускала да апошняга музычнага  акорду. З першага  танца  несвіжане пачалі апладзіраваць  і крычаць  “брава” артыстам, якія ў кожным нумары  дэманстравалі высокае харэаграфічнае і вакальнае майстэрства.

У канцы вечара на сцэну  паднялася дырэктар  раённага Цэнтра культуры і адпачынку Т.І. Лук”янчык, каб падзякаваць удзельнікам  ансамблю  за цудоўны вечар сапраўднага беларускага мастацтва.

– Калі патэлефанавалі з Міністэрства культуры і пацікавіліся, які калектыў накіраваць у Нясвіж у рамках акцыі “Беларусь – гэта мы!”, я адразу адказала: толькі  “”Харошкі”!  – узгадала Т.І. Лук”янчык. – Бо сама вельмі  даўно з”яўляюся  прыхільніцай гэтага  самабытнага калектыву. І я ўпэўнена, што сёння  ўдзельнікі  славутых “Харошак”  набылі яшчэ  пяцьсот прыхільнікаў сваёй творчасці.

Развітваючыся, артысты  падарылі гледачам  добрае беларускае  пажаданне: “Бывайце  здаровы, жывіце багата, хлебам і сонцам  хай поўніцца хата”.


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.