«Беларусь — гэта мы!»

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

У рамках рэспубліканскай акцыі “Беларусь — гэта мы!” у Нясвіжы адбылося выступленне Беларускага дзяржаўнага харэаграфічнага ансамбля “Харошкі” пад кіраўніцтвам лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь, народнай артысткі Беларусі Валянціны Гаявой. У гэты вечар у раённы Цэнтр культуры і адпачынку прыйшлі людзі, неабыякавыя да беларускай музыкі, танцаў і спеваў, бо сустрэча з “Харошкамі” — гэта сапраўдны феерверк нацыянальнай музычнай культуры. Пад акампанемент аркестра народных інструментаў, кожны з якіх — баяны і гармонікі, цымбалы, духавыя і ўдарныя — на працягу канцэрта асобна саліраваў, танцоры стваралі на сцэне беларускія харэаграфічныя ўзоры з полек і кадрыляў, лірычных кампазіцый.


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.