Галоўная каштоўнасць —

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

У райвыканкаме прайшло пасяджэнне савета па дэмаграфічнай бяспецы раёна з удзелам усіх зацікаўленых структур. Так, намеснік старшыні райвыканкама, намеснік старшыні савета па дэмаграфічнай бяспецы Аляксандр Майсеня ў сваім выступленні адзначыў, што ў дэмаграфічным становішчы ў нашым раёне ёсць як станоўчыя зрухі, так і моманты, якія патрабуюць асаблівай увагі.

Радуе, што дасягнута плануемае павелічэнне агульнага каэфіцыента нараджальнасці да 10-11 на 1000 чалавек, што склала 11,88 па стане на 1 лістапада бягучага года. За студзень-кастрычнік нарадзіліся 411 дзяцей, што на 8 больш, чым за аналагічны перыяд 2009-га. “Чэмпіёнамі” раёна па нараджальнасці сталі Навасёлкаўскі сельскі Савет – 17,6 на 1000 чалавек, г. Нясвіж – 14,5 і Лявонавіцкі сельскі Савет – 13,9. Сярэдняя працягласць жыцця ў параўнанні з 2007 годам павялічылася з 69,5 да 71 года. Больш стала зарэгістраваных шлюбаў – 321 супраць 304 у мінулым годзе, паменшылася разводаў – 98 супраць 104-х.

Разам з тым, паказчык смяротнасці насельніцтва на 1000 чалавек перавышае прадугледжаныя Праграмай дэмагра-фічнай бяспекі 10-11 чалавек на 1000 амаль у 2 разы.

Для нармальнага аднаўлення насельніцтва колькасць памёршых не павінна перавышаць колькасць народжаных, што азначае каэфіцыент дэпапуляцыі, роўны адзінцы. Адпавядае гэтаму паказчыку горад Нясвіж – 0,8 і Нясвіжскі сельскі Савет – 1,1.

На жаль, у іншых сельсаветах раёна сітуацыя больш трывожная: у Грыцкевіцкім – памерла ў 4,7 раза больш людзей, чым нарадзілася, у Юшавіцкім – у 4,6, у Астроўскім – у 4 разы, Карцэвіцкім – у 3,9 раза, Казлоўскім – 3,4, Гарадзейскім – у 3 разы, Ліпскім – у 2,9, Ланскім – 2,7 (без уліку памёршых у доме-інтэрнаце), Сноўскім – у 2,2 раза.

У выніку натуральная страта насельніцтва раёна за 10 месяцаў бягучага года скалала 292 чалавекі, што перавышае ўзровень аналагічнага перыяду 2009 г. на 15,9 %.

У структуры прычын смяротнасці па-ранейшым лідзіруюць хваробы сістэмы кровазвароту (52,9 %), хаця тут ёсць станоўчая тэндэнцыя: сёлета па гэтай прычыне пайшло з жыцця на 11 чалавек менш, чым у 2009-м годзе. На другім месцы – старасць (17,1%), і на трэцім – так званыя знешнія прычыны (10,5 %), у якія ўвайшлі (па меры ўбывання) няшчасныя выпадкі, суіцыды, выпадкі, звязаныя з транспартнымі сродкамі, утапленні, пажары і алкагалізм.

Трэцяя група прычын смяротнасці, якая забрала жыццё 74 чалавек, самая, калі можна так сказаць, крыўдная. І сапраўды, што можа быць больш крыўдным, чым смерць з-за розных недарэчнасцяў, якіх так проста можна было б пазбегнуць, з-за абыякавага стаўлення да ўласнага жыцця? Як казаў паэт, “уж сколько раз твердили миру” не купацца ў забароненых месцах (тым больш у нецвярозым выглядзе), не курыць у ложку, не парушаць правілы дарожнага руху, не злоўжываць алкаголь і г.д.

Аднак – усё роўна купаюцца, кураць, парушаюць і злоўжываюць. І калі ў смерці ад інфаркту блізкага сваяка так зручна бывае вінаваціць увесь свет, асабліва ўрачоў, маўляў, “недаглядзелі”, “недалячылі”, то каго трэба вінаваціць у раўнадушшы да ўласнага жыцця?

Так, як сведчыць статыстыка, за сту-дзень-кастрычнік бягучага года ў раёне пабольшала, ў параўнанні з леташнім, загінуўшых у ДТЗ, на пажарах і на вадзе, а таксама ў выніку самагубстваў.

Апошняе, дарэчы, як трывожную тэндэнцыю закранула ў сваім выступленні на Савеце намеснік галоўнага ўрача па медыцынскім абслугоўванні цэнтральнай раённай бальніцы Галіна Сікірыцкая. Яна прааналізавала прычыны смяротнасці ў раёне за 10 месяцаў года з медыцынскага пункту гледжання і асаблівую ўвагу звярнула на неабходнасць выхавання ў людзей уважлівага станаўлення да ўласнага здароўя, што вырашаецца, як мінімум, у сур”ёзных адносінах да прафаглядаў, якія часта недаацэньваюцца кіраўнікамі прадпрыемстваў і арганізацый. А на карысць гэтага элементарнага клопату аб уласным здароўі гаворыць той факт, што 60 % анкалагічных захворванняў было выяўлена ў бягучым годзе менавіта падчас прафаглядаў. А як сведчыць медстатыстыка, 75 % хворых пры раннім выяўленні анкалогіі вылечваюцца. Але ж гэта – пры раннім, а ніяк не ў запушчанай стадыі. Гэта ж тычыцца і многіх іншых небяспечных захворванняў – той жа гіпертэнзіі, цукровага дыябету і г.д.

Галіна Сікірыцкая гаварыла таксама і аб неабходнасці павышэння псіхалагічнай культуры людзей, аб папулярызацыі работы псіхолага і псіхатэрапеўта, што павінна весці да змяншэння колькасці суіцыдаў, і многіх іншых фактарах.

З аналізам стану работы праваахоўных органаў па выкананні Праграмы дэмаграфічнай бяспекі Нясвіжскага раёна на 2007-2010 гады за кастрычнік-сту-дзень 2010 года выступіў начальнік ад-дзела аховы правапарадку і прафілактыкі РАУС Уладзімір Сцепановіч. Ён зазначыў, што работа раённага аддзела міліцыі ў плане дэмаграфічнай бяспекі ідзе па трох накірунках, такіх, як адсочванне міграцыйных працэсаў, прафілактыка ДТЗ і прафілактыка гібелі людзей на глебе п”янства і алкагалізму.

Аб рабоце раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях расказаў начальнік РАНС Віталь Бокун, які звярнуў асаблівую ўвагу на неабходнасць больш шырокага выкарыстання аўтаномных пажарных апавяшчальнікаў і якаснага рамонту печаў.

Старшыні Сноўскага і Ліпскага сельскіх выканаўчых камітэтаў Галіна Карпей і Ларыса Аляшкевіч гаварылі аб рабоце па зніжэнні смяротнасці насельніцтва ад кіруемых прычын на тэрыторыі сваіх сельсаветаў.

У выніку на савеце былі прыняты рэкамендацыі для зацікаўленых структур па працягу штомесячнага маніторынгу дэмаграфічных паказчыкаў з мэтай зніжэння смяротнасці насельніцтва, асабліва ад знешніх прычын: штомесяц па-вінны аналізавацца як агульныя тэндэнцыі і прычыны смяротнасці, так і прыватныя выпадкі, на аснове якіх будуць прымацца неабходныя рашэнні; у пасялковым і сельскіх выканаўчых камітэтах трэба арганізаваць аглядавыя камісіі па праверцы супрацьпажарнага стану жылога фонду, папярэджанні пажараў і гібелі людзей на іх; умацаваць у працоўных калектывах раёна работу па ўкаранненні здаровага ладу жыцця, замацаваўшы ў калектыўных дагаворах матэрыяльнае стымуляванне работнікаў, якія вядуць здаровы лад жыцця; працягнуць 100% дыспансерызацыю грамадзян па месцы работы; узмацніць работу па выяўленні, канфіскацыі і знішчэнні кантрафактнай алкагольнай прадукцыі і самагонных апаратаў; распрацаваць планы выканання работ па ўстаноўцы і злучэнні ў сетку з суседнімі дамамі аўтаномных пажарных апавяшчальнікаў у дамаўладаннях інвалідаў, састарэлых грамадзян з дрэнным слыхам, сем”яў з малалетнімі дзецьмі, праблемных сем”яў і многія іншыя меры.

Адным словам, улады будуць працягваць рабіць усё неабходнае для падаўжэння жыцця людзей, і абавязак кожнага грамадзяніна – дапамагаць ім у гэтым і не забывацца пра ўласную адказнасць за сваё жыццё.


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.