Лепшая — Надзея Ярмольчык

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

На мінулым тыдні ў цэнтральнай раённай бальніцы прайшоў конкурс “Лепшы па прафесіі” сярод маладых спецыялістаў, медыцынскіх сясцёр.

Удзел у ім прынялі сямёра дзяўчат, якія нядаўна скончылі сярэднеспецыяльныя ўстановы. Яны прадстаўлялі, адпаведна, і свае аддзяленні. На працягу дзвюх гадзін гледачы сачылі за выступленнем. Конкурс традыцыйна пачаўся з “Візітоўкі”, падчас якой кожная з удзельніц расказала пра свет сваіх захапленняў. Затым яны прадэманстравалі талент і свае кулінарныя магчымасці. Самым адказным і важным быў конкурс, на якім удзельніцы адказвалі на пытанні, непасрэдна звязаныя з іх прафесійнай дзейнасцю. З ім яны ўсе таксама справіліся на выдатна.

У выніку першай стала прадстаўніца аддзялення для цяжарных і раджаючых Н.С. Ярмольчык, другой – А.Г. Карпач з дзіцячага аддзялення, трэцяй – участковая медсястра тэрапеўтычнага аддзялення раённай паліклінікі Н.А. Гінц.

Усе ўдзельніцы атрымалі каштоўныя падарункі.


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.