Ля ўсходняга бастыёна

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

У чацвер, падчас ачысткі канала ля падножжа ўсходняга бастыёна замка Радзівілаў, экскаватар Клецкага ПМС, якое займаецца добраўпарадкаваннем валоў, выкапаў… гармату. Коўш наткнуўся на яе ў зямлі на мятровай глыбіні. Цяжкую гармату даўжынёй 3,5 метра перавезлі на базу Нацыянальнага гісторыка-культурнага музея-запаведніка “Нясвіж”. Рэстаўрацыяй яе зоймуцца мясцовыя спецыялісты. — Да якога перыяду — Паўночнай вайны ці іншых баталій — належыць пушка, дзе яе адлівалі, нам яшчэ прадстаіць вызначыць, — пракаменціравала “НН” гэту прыемную навіну намеснік дырэктара музея-запаведніка па навуковых пытаннях Г.М. Кандрацьева. — Галоўнае — яна знойдзена ў нас. Гэта будзе выдатны экспанат у музейнай экспазіцыі палацавага комплексу.


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.