Палёт душы

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Дрэва – багатая з”ява прыроды. Згадзіцеся, нас заўсёды зачароўвае свежасць і прахалода лесу. Мы любуемся прыгажосцю бяроз і міжволі змаўкаем перад стройнасцю пышных і маўклівых сосен. Чалавецтва даўно навучылася выкарыстоўваць драўніну як найбольш даступны і прыгожы прыродны матэрыял.

Драўляная скульптура – гэта асаблівы від народнага мастацтва, якое ўзяло ад прафесійных твораў мінулага асноўныя кананічныя схемы, але распрацавала іх у адпаведнасці з уласным густам і традыцыямі. Адраджэнню і развіццю народнай творчасці спрыяе праца майстроў, іх дзейнасць, правядзенне традыцыйных мерапрыемстваў.

Таму ў горадзе стала невыпадковым правядзенне 2-га раённага пленэра рэзчыкаў драўлянай манументальнай скульптуры “Легенды і паданні. Музы Нясвіжа” (дарэчы, першы пленэр прайшоў у ліпені 2008 года ў рамках 785-годдзя горада). На працягу 10 дзён у руках умелых майстроў драўніна ператваралася ў сапраўдныя творы мастацтва. На гэты раз свае цудоўныя работы падарылі Нясвіжу І.І. Васілевіч (г. Капыль) – “Мядзведзь”; В.П. Казлоўскі (г. Гомель) – “Мікалай Радзівіл Сіротка”; В.Ф. Клунко (г. Брэст) – “Муза Нясвіжа”; М.В. Задрэйка (г.п. Івянец) – “Анёл”; А.В. Пракарына (в. Сноў) – “Востра Брама”; У.М. Хіхіч (Мядзельскі раён) – “Гармонія”; Ф.В. Клунко (г. Брэст) – “Прыгажуня Муза”; А.Г. Шапель (г. Слуцк) – “Гукі Нясвіжа”.

З вышэй напісанага відаць, што кожны майстар мае свой почырк, стыль, непаўторнасць, кожны разумее дрэва па-свойму, у душы кожнага яно знаходзіць свой водгук, мелодыю. У хуткім часе драўляныя скульптуры з”явяцца ля Слуцкай Брамы і зробяць наш старадаўні горад яшчэ больш прыгожым і ўтульным. Спадзяюся, што гэтыя творы мастацтва не пакінуць жыхароў горада і гасцей абыякавымі да нашай роднай спадчыны з яе хараством і непаўторнасцю.

Начальнік аддзела культуры райвыканкама А.В. Круглік (справа) узнагароджвае І.І. Васілевіча (г. Капыль) ганаровай граматай.

А.В. Пракарына (в. Сноў) падчас творчага працэсу над сваёй работай “Востра Брама”.


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.