Папера да паперы

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Ужо неаднаразова мы закраналі тэму раздзельнага збору смецця. Як жа да гэтага ставяцца несвіжане, мы і паспрабавалі высветліць, правёўшы апытанне.

Святлана Шадуніна:

– Звычайна смецце ў мяне не накапліваецца, таму і не збіраю яго паасобна. Але калі выношу, то выкідваю па розных кантэйнерах. Я лічу, што раздзельны збор – справа вельмі добрая. Якраз каля нас стаяць тры кантэйнеры: для паперы, пластыкавых бутэлек і астатніх  адходаў. Людзі імі карыстаюцца. Мне здаецца, што ўсе разумеюць і з задавальненнем падтрымліваюць гэту справу. Ну навошта адмаўляцца ад таго, што разумна, лагічна і добра?

Андрэй Санько:

– Я – за. За тое, каб смецце збіралася паасобна. Пластмаса да пластмасы, папера да паперы. Усё ж такі гэта другасная сыравіна, якую можна пераапрацаваць і атрымаць новыя карысныя рэчы. Сам я таксама заўсёды выкідваю смецце паасобна. Трэба разумець, што рэсурсы нашай планеты маюць межы, а такім чынам мы іх абнаўляем.

Наталля Камлач:

– Так, я адабраю гэту думку. Гэта проста неабходна. Аднак я выношу смецце, як і раней – усё разам. На жаль, не ўсюды ў нас створаны ўмовы, каб вы-кідваць яго раздзельна. Каля майго дома стаіць толькі адзін кантэйнер. Калі б было больш, я абавязкова падтрымала б гэта.

Павел Роўба:

– Я – за гэта. Калі, сапраўды, стаіць некалькі кантэйнераў, то заўсёды выкідваю смецце ў адпаведныя. Я жыву ў Мінску, а ў вашым горадзе цяпер на практыцы. У нас у двары даўно ўжо абсталявана кантэйнерная пляцоўка для раздзельнага збору смецця, і жыхары пастаянна выносяць яго, папярэдне раздзяляючы. Плюс у тым, што ёсць эканомія рэсурсаў. Ды і на пераапрацоўку ўсё адправіць такім чынам значна прасцей: не трэба нікому смецце перабіраць. Думаю, што і жыхары Нясвіжа таксама падтрымліваюць гэту справу.


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.