Патэнцыял супрацоўніцтва

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка лічыць, што санкцыі і розныя абмежаванні ў палітыцы і эканоміцы не садзейнічаюць хуткаму паляпшэнню адносін паміж Беларуссю і ЕС. Такое меркаванне ён выказаў на сустрэчы з міністрамі замежных спраў Германіі і Польшчы Гіда Вестэрвеле і Радаславам Сікорскім.

Прэзідэнт Беларусі падзякаваў Германіі і Польшчы за тое, што гэтыя краіны, “як бы ні складваліся нашы адносіны з еўрапейцамі, у няпростых умовах раней і ў цяперашніх умовах робяць вельмі многае для таго, каб у нас былі нармальныя адносіны”. Аляксандр Лукашэнка лічыць, што патэнцыял супрацоўніцтва ў краін велізарны і нерэалізаваных магчымасцяў значна больш, чым рэалізаваных. “Хачу, каб вы ведалі нашу пазіцыю. У нас ёсць што прапанаваць Еўропе і, у прыватнасці, Германіі і Польшчы, паколькі гэта дзве дзяржавы, з якімі мы вельмі актыўна супрацоўнічаем. У нас няма ніякіх прадузятасцяў ні да Германіі, ні да Польшчы”, – сказаў беларускі лідар.


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.