Поспехі ”Валошак”

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

У Мінскім абласным каледжы мастацтваў прайшоў справаздачны канцэрт абласнога народнага клуба “Жывіца” “Народжанае любоўю”, прысвечаны Дню маці.

Нясвіжчыну на канцэрце прадставілі сябры раённага літаратурна-музычнага аб”яднання “Валошкі”: Уладзімір Жылко, Сяргей Пракоф”еў, Жанна Левітан і кіраўнік аб”яднання Валянціна Шчарбакова.

Самай юнай удзельніцай канцэрта стала вучаніца 3″А” класа СШ №1 г. Нясвіжа Алена Шчарбакова, якая прадставіла на суд слухачоў верш паэткі з Клецка Ліліі Мялешкі “Разам з татам”.

Вялі святочную праграму Алена Радкевіч з Пухавіцкага раёна, Віктар Кажура з Вілейкі, Віталь Быль і Вераніка Айралава з Нясвіжа.

Падводзячы вынікі года, кіраўнік абласнога народнага клуба “Жывіца” І.А. Карнаухава ўручыла дыпломы ўпраўлення культуры Мінскага аблвыканкама ўдзельнікам абласнога конкурсу “Напеў зямлі маёй”, які адбыўся 9 кастрычніка ў Мар”інай Горцы.

Дыпломам упраўлення культуры Мінскага аблвыканкама за прапаганду аўтарскай песні і актыўны ўдзел у рабоце народнага клуба “Жывіца” быў узнагароджаны і сябра раённага літаратурна-музычнага аб”яднання “Валошкі” Сяргей Пракоф”еў.


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.