СЕРВІЗ ГРАФІНІ

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Гэта было даўно, у ХIХ стагоддзі ў Адэсе. Цікавую гісторыю з жыцця прабабкі расказаў яе праўнук. У сям’і шаўца, яўрэя Ёселя Гейхмана, было пяць дачок. Ён часцяком жміндзеў на жонку Маю: — Усё дзевак пускаеш на свет. Хто іх замуж усіх возьме? — А хто ж вінаваты, што ў нас родзяцца толькі дзяўчаты? Ты, нябось, бо мала ў цябе мужчынскага семя, — парыравала жонка. Ёсель на гэта змоўчаў, а Мая працягвала: — Вырастуць дочкі, і жаніхі такі знойдуцца. Паглядзі на старэйшую, Соню. Ужо ж харошая, вочы, як вішні. — Вішні то вішні, але і сама павінна быць увішнай. Усё дома таўчэцца, можа, у людзі пара аддаваць.


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.