Спытайце ў бібліятэцы

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Нясвіжская цэнтральная раённая бібліятэка сярод бібліятэк вобласці вылучаецца багатым фондам і якасным камплектаваннем дакументаў на любы густ. Сярод апошніх выданняў, якія паступілі ў фонд, неабходна адзначыць трохтомную экцыклапедыю “Вялікае Княства Літоўскае”, другое выданне якой было выпушчана ў бягучым годзе выдавецтвам “Беларуская энцыклапедыя імя П. Броўкі”. Абагульняльнае выданне, прысвечанае ВКЛ, выйшла ў нашай краіне ўпершыню і з’яўляецца калектыўнай працай вучоных Беларусі, Літвы, Польшчы, Украіны і Расіі. Энцыклапедыя багата ілюстравана каляровымі і чорна-белымі здымкамі, картамі і планамі.


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.