УСХВАЛЯВАНЫ ДАВЕРАМ

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Напэўна, многія ведаюць вадзіцеля СПК “Лань-Нясвіж” Анатоля Васільевіча Макаўчыка. Ён — пастаянны ўдзельнік раённага і абласнога свята хлебаробаў “Дажынкі”. Анатоль Васільевіч нарадзіўся ў вёсцы Чанавічы. Пасля заканчэння Клецкага вучылішча механізацыі, папрацаваўшы ў некаторых арганізацыях Нясвіжа, вярнуўся ў родную гаспадарку. Пачынаў работу на бартавой машыне. Ішоў час, мянялася тэхніка, і заўсёды новую давяралі вопытнаму і адказнаму шафёру. Каля 20 гадоў ён працаваў у час жніва на камбайне. Чатыры сезоны Анатолю Васільевічу дапамагала яго малодшая дачка Ірына. Па выніках працы на адвозцы зерня, вопытны вадзіцель з Лані тры разы прадстаўляў Нясвіжчыну на рэспубліканскіх святах хлебаробаў.


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.