Ход падрыхтоўкі

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Арганізацыйныя пытанні па правядзенні IV Усебеларускага народнага сходу разгледжаны ў сераду на пасяджэнні рэспубліканскага арганізацыйнага камітэта па яго падрыхтоўцы і правядзенні. Пасяджэнне прайшло пад старшынствам Прэм”ер-міністра Беларусі Сяргея Сідорскага і Кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Уладзіміра Макея.

На пасяджэнні заслухана інфармацыя старшынь аблвыканкамаў і Мінскага гарвыканкама аб гатоўнасці дэлегацый да ўдзелу ў рабоце сходу.

IV Усебеларускі народны сход пройдзе ў Мінску 6-7 снежня. Ён склікаецца з мэтай рэалізацыі канстытуцыйнага права грамадзян удзельнічаць у абмеркаванні пытанняў дзяржаўнага і грамадскага жыцця. На абмеркаванне выносяцца пытанні аб выніках рэалізацыі Праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь на 2006-2010 гады і аб асноўных палажэннях Праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны на 2011-2015 гады. У сходзе прымуць удзел 2,5 тыс. чалавек.


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.