Адказныя

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Аднымі з першых на датэрміновае галасаванне на Беларускі участак № 5 у Нясвіжы накіраваліся навучэнцы Нясвіжскага дзяржаўнага каледжа імя Якуба Коласа. І гэта не дзіўна, бо ў нядзелю яны будуць дома з бацькамі.

Тых, хто галасаваў упершыню, чакаў прыемны сюрпрыз — падарункі ад РК ГА «БРСМ». Іх атрымалі таксама Анастасія Фадзеева і Алена Наумовіч.

— Мы першы раз прыйшлі на выбары і адразу выбіраем Прэзідэнта краіны, — падзяліліся дзяўчаты. — Гэта вельмі важна. Мы адчуваем сваю адказнасць за лёс Беларусі і лічым, што моладзь абавязкова павінна прымаць удзел у выбарах. Мы маем свае погляды на ўсё, што робіцца вакол, і неабходна выказаць сваю пазіцыю і выбраць таго кандыдата, за якога нам не будзе сорамна. Бо мы адказны за сваю будучыню, будучыню сваіх блізкіх і родных і нашай Радзімы.

На фота: падарункі ад РК ГА «БРСМ» А. Фадзеевай і А. Наумовіч уручае член выбарчай камісіі В.М. Драчэнка.

Фота Святланы ПОЛЬСКАЙ


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.