Бачу дзяржаву

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

— Толькі савет з народам, а менавіта ім і з»яўляецца Усебеларускі сход, дазваляе прымаць узважаныя, маральна апраўданыя рашэнні, — лічыць дырэктар УА «Навасёлкаўская дзяржаўная агульнаадукацыйная сярэдняя школа» Наталля Уладзіміраўна Маслоўская. — Такія рашэнні, падтрыманыя прадстаўнікамі розных сацыяльных сфер, прадстаўнікамі народа, будуць садзейнічаць дасягненню новых вяршынь, паспяховаму вырашэнню ўсіх праблем і пытанняў.

А якія пытанні хвалююць яе землякоў, калег-педагогаў, Наталля Уладзіміраўна ведае не па чутках. Бо яна, ураджэнка Нясвіжа, сёння намеснік старшыні райкама прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі райвыканкама, працавала і выхавацелем у дзіцячым садзе № 5 г. Нясвіжа, у Затур»янскай базавай школе настаўнікам, педагогам-арганізатарам у Навасёлкаў-скай школе, затым намеснікам дырэктара па выхаваўчай рабоце, а з 2005 года — дырэктарам гэтай установы адукацыі.

— Я ўпершыню абрана дэлегатам на такі сход, — расказвае Наталля Ула-дзіміраўна. — Канешне, калі табе давяраюць людзі, калегі, кіраўніцтва і жыхары раёна — безумоўна, гэта вялікая адказнасць. І мяне гэта вельмі хвалюе. Бо ўсе мы, удзельнікі гэтага сходу, унясём свой уклад у прыняцце тых ці іншых рашэнняў, у вызначэнне перспектыў развіцця нашай дзяржавы. І я бачу яе паспяховай, сучаснай дзяржавай, ва ўмацаванні зносін з якой зацікаўлены і імкнуцца ўсе краіны свету. І вельмі прыемна, што новая гісторыя Беларусі ўтвараецца на маіх вачах, з маім удзелам.

Разважаючы над тым, якія пытанні будуць разгледжаны на IV Усебеларускім сходзе, якія рашэнні будуць прыняты, Наталля Уладзіміраўна, канешне, не забывае аб сваіх калегах-педагогах, аб маладых педагогах-спецыялістах, аб сваіх вучнях.

— Задача педагога ў сённяшні час — выхаваць канкурэнтаздольную ў плане ведаў, умення і навыкаў асобу, — завярае мая субяседніца. — Пры гэтым, настаўнік павінен быць прафесіяналам, які валодае сучаснымі тэхналогіямі і методыкамі. Павінен быць цікавым, яркім, творчым чалавекам і для сваіх вучняў, і для ўсіх астатніх людзей. Я вельмі ўдзячна палітыцы нашай дзяржавы, яе кіраўніцтву за тое, што сёння вялікая ўвага надаецца адукацыі і яе работнікам. Гэта і павышэнне заработнай платы педагогаў, і немалаважна, што гэта акалічнаць закранула і маладых спецыялістаў. І вельмі мне хацелася б, каб у наступнай пяцігодцы як мага больш увагі надалі будаўніцтву жылля для маладых спецыялістаў-педагогаў. Лічу, гэта станоўча адгукнецца на зацікаўленасці іх працаваць на сяле.

Нічога дзіўнага, што любоў да прафесіі, павага да калег вызывае ў Наталлі Уладзіміраўны жаданне, нават неабходнасць, у рабоце па іх сацыяльнай падтрымцы. І на IV Усебеларускі народны сход яна паедзе з думкамі аб неабходнасці зацікаўленай падтрымкі з боку дзяржавы, аб неабходнасці разумення ў грамадстве высокага статуса педагога, яго сацыяльнай запатрабаванасці.


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.