Будзе новы раддом

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

У 2013 годзе ў Нясвіжы будзе ўведзены ў строй  дзеючых новы радзільны дом. Аб гэтым «НН» паведаміў  намеснік старшыні райвыканкама па будаўніцтве, жыллёва-камунальнай  гаспадарцы і пытаннях  горада М.В. Афанасік.  Сродкі для гэтага выдзеліць дзяржава згодна  з Рэспубліканскай  праграмай «Дзеці Беларусі». Першыя 300 мільёнаў  паступілі з  абласнога бюджэту, іх выкарыстаюць для перадаплаты  за выкананне  праектна-каштарыснай  дакументацыі інстытуту «Мінскграмадзянпраект».

Новы 2-павярховы  будынак  размесціцца на  тэрыторыі цэнтральнай  райбальніцы. Тут будзе  жаночая кансультацыя, аддзяленне паталогіі цяжарных  і радзільнае аддзяленне.


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.