“Да канкрэтных спраў”

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

У аўторак у Доме культуры  кінавідэасеткі  прайшла сустрэча выбаршчыкаў са старшынёй Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь У.П. Андрэйчанкам, даверанай асобай  кандыдата ў Прэзідэнты, зараз  дзеючага  Прэзідэнта Аляксандра Рыгоравіча Лукашэнкі. На ёй таксама прысутнічалі  старшыня Нясвіжскага райвыканкама І.І. Крупко, намеснікі старшыні райвыканкама  і кіраўнікі раённых службаў.

Напачатку выступіў М.М. Мацэль, старшыня Нясвіжскай раённай камісіі па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.  Міхаіл Міхайлавіч падрабязна расказаў прысутным аб ходзе  перадвыбарнай кампаніі ў нашым раёне.

Уладзімір  Паўлавіч  Андрэйчанка пазнаёміў  з   перадвыбарнай праграмай А.Р. Лукашэнкі. Падчас свайго выступлення ён адзначыў, што за час існавання незалежнай Беларусі дзеючым Прэзідэнтам  зроблена шмат, і нашу дзяржаву ведаюць многія краіны свету як стабільнага і надзейнага партнёра. Ён таксама пазнаёміў з планам развіцця краіны на наступную пяцігодку. У канцы  выступлення Уладзімір  Паўлавіч дадаў, што на шляху  свайго  станаўлення мы, беларусы, пераадолелі шмат цяжкасцяў і гэта  ў немалаважнай ступені  дзякуючы таму, што мы ўмеем у адказныя моманты аб»яднацца і зрабіць правільны  выбар: не ў бок прыгожых абяцанняў, а ў напрамку канкрэтных спраў.

Прысутныя задавалі Уладзіміру  Паўлавічу  пытанні, якія іх цікавілі, і атрымалі грунтоўныя адказы.

У канцы сустрэчы парадавалі ўсіх сваім выступленнем артысты творчых калектываў РЦКіА.


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.