Два дыпломы

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Два дыпломы прывёз з VII абласнога фестывалю народных тэатраў “Бярэзінская рампа” Заслужаны аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь тэатр імя Уршулі Радзівіл Нясвіжскага цэнтра культуры і адпачынку. Чарговы агляд сцэнічных талентаў сабраў у раённым Доме культуры г. Беразіно адданых свайму захапленню людзей. Прыехалі калектывы Слуцка, Жодзіна, Барысава, Салігорска, а таксама запрошаныя госці — музычна-драматычны тэатр-студыя “Лабіау” з Калінінградскай вобласці. Тры дні на фестывалі панавала творчая атмасфера, на сцэне жылі пачуццямі любові і гора, радасці і смутку, смеху і слёз персанажы разнастайных спектакляў. А іх выканаўцы імкнуліся данесці гледачам усе нюансы чалавечых адносін. Тыя, хто быў у зале, суперажывалі, плакалі і смяяліся, дружна апладзіравалі, тым самым ацэньваючы работу акцёраў.


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.